https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка ўкраінцам: Разбярыцеся, хто тэрарысты, а то пазабіваеце сваіх


Пасля інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі 7 чэрвеня ў Кіеве Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў адносна Крыма і сітуацыі на ўсходзе Украіны.
Лукашэнка адмовіўся прызнаваць Крым украінскім, паколькі дэ-факта цяпер ім кіруе Расія. "Але паколькі юрыдычнага рашэння не было, то раю ўладзе працягваць весці перамовы", — цытуе беларускага кіраўніка ўкраінскае інтэрнэт-выданне "Вести".

На пытанне, што рабіць з "тэрарыстамі на Усходзе" Украіны Лукашэнка адказаў, што тых, тэрарыстаў, якія знішчаюць, трэба знішчаць. "Але спачатку разбярыцеся, хто тэрарыст. А то пазабіваеце сваіх", — сказаў беларускі прэзідэнт.

На пытанне, ці гатовы ён сам стаць міратворцам, Лукашэнка адзначыў: "Не, я ненавіджу міратворцаў і іх перамоўшыкаў". "Нагадаю, што вы размаўляеце цяпер з галоўным дыктатарам Еўропы", — сказаў ён.

У кіраўніка беларускай дзяржавы таксама пацікавіліся, ці наведае ён Майдан, на што Лукашэнка адказаў, што яго туды не запрашалі і ісці туды ён не планаваў. "А да майго наступнага прыезду вы самі не вытрымаеце і прыбераце яго", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. "Калі там будзе ўстаноўлены помнік загінулым, і мяне запросяць на яго адкрыццё, я абавязкова прыму запрашэнне", — дадаў ён.

Таксама Лукашэнка адзначыў, што на тэрыторыі мяжы Беларусі і Украіны няма ніякіх войскаў, і размяшчацца яны не будуць. "Нам з украінцамі дзяліць няма чаго. Мы браты", — скончыў сваю сустрэчу кіраўнік беларускай дзяржавы.

Раней Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра гатоўнасць Беларусі супрацоўнічаць з новым кіраўніцтвам Украіны. Так, падчас сустрэчы з удзельнікамі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 5 чэрвеня ў Мінску ён, у прыватнасці, заявіў: "Ва Украіне абраны новы прэзідэнт. Я думаю, мы будзем супрацоўнічаць з новым прэзідэнтам, з новай уладай, таму што там жыве наш народ, там жа такія, як мы, людзі, добрыя, працавітыя, але вось трапілі ў такую сітуацыю. Вядома, мы можам адмахнуцца ад іх, але людзі яшчэ больш пацерпяць".

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў бесперспектыўнасць санкцый Захаду ў дачыненні да Масквы, заявіўшы, што "ніякія санкцыі ў цяперашнім свеце не змогуць задушыць Расію".

У Вярхоўнай радзе Украіны, дзе сёння праходзіла інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Пятра Парашэнкі, прысутнічалі прадстаўнікі каля 60 афіцыйных замежных дэлегацый.

У зале прысутнічалі 23 кіраўнікі дзяржаў, урадаў, парламентаў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый. У прыватнасці прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, федэральны прэзідэнт Швейцарыі, дзейны старшыня АБСЕ Дзідзье Буркхалтэр, прэзідэнт Славеніі Борут Пахор, прэзідэнт Эстоніі Тоомас Ільвес, прэм`ер-міністр Канады Стывен Харпер, прэзідэнт Еўрапейскага Савета Герман ван Рампёй, генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Дзаньер, намеснік генеральнага сакратара ААН Джэфры Фелтман.

Пяць дэлегацый прадстаўлены на ўзроўні віцэ-прэм`ер-міністраў, астатнія дэлегацыі — на ўзроўні міністраў замежных спраў ці паслоў, акрэдытаваных ва Украіне.

Дэлегацыю ЗША прадстаўлялі віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн, сенатар Джон Макейн і памочнік дзяржсакратара Вікторыя Нуланд. Расійскую дэлегацыю — пасол РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў.

БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:07.06.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:923
 
Ключевые слова:
Украина Инаугурация Крым Беспорядки Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме