https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чырвоны Крыж апламбуе гуманітарную дапамогу з РФ пасля сканіравання


Аб гэтым заявіў прадстаўнік Чырвонага Крыжа Галіна Базанава.
Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК) заявіў аб гатоўнасці ўзяць расійскі гуманітарны груз пад сваю юрысдыкцыю пры ўмове, што ўсе машыны правераць і ўкраінскія, і расійскія мытнікі.

"Мы гатовы апламбаваць груз і ўзяць яго пад сваю юрысдыкцыю ў тым выпадку, калі расійскі і ўкраінскі бакі дамовяцца нарэшце аб гарантыях бяспекі праходжання калоны. Мы гатовы апламбаваць груз і ўзяць яго пад сваю юрысдыкцыю пасля таго, як правядуць надгляд расійская і ўкраінская мытні", - сказала яна.

Паводле слоў Галіны Базанавай, для сканіравання КамАЗаў з боку РФ плануецца прымяніць спецыяльны магутны дэтэктар, устаноўлены на базе грузавіка Федэральнай мытнай службы РФ. Удакладняецца, што з яго дапамогай можна "прасвечваць" вялікія аб`ёмы грузаў на транспартных сродках.

Нагадаем, 17 жніўня кіраўнік расійскага прадстаўніцтва Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Паскаль Кютай зрабіў азнаямленчы візіт у лагер МНС РФ, дзе знаходзіцца расійскі гуманітарны груз. 16 жніўня міністр сацыяльнай палітыкі Украіны Людміла Дзянісава падпісала загад аб прызнанні грузу МКЧК гуманітарнай дапамогай. "Згодна з артыкуламі 4 і 5 закона Украіны "Аб гуманітарнай дапамозе" з улікам ініцыятывы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб атрыманні гуманітарнай дапамогі ў рамках міжнароднай гуманітарнай місіі пад эгідай МКЧК прызнаць груз з гуманітарнай дапамогай згодна з дадаткам", - гаворыцца ў дакуменце.

18 жніўня 2014, Кіеў
БЕЛТА - УКРІНФАРМ
 
Дата публикации:18.08.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:848
 
Ключевые слова:
Украина Война Гуманитарная помощь Красный Крест
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме