https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская і Латвійская чыгункі дамовіліся аб супрацоўніцтве па электрыфікацыі напрамку Полацк — Даўгаўпілс


Беларуская чыгунка і ДАТ "Латвійская чыгунка" заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы электрыфікацыі напрамку Полацк — Даўгаўпілс.
Паводле інфармацыі прэс-цэнтра БЧ, асноўнымі мэтамі дакумента з`яўляюцца павышэнне экалагічнай бяспекі і канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, развіццё інфраструктуры прыгранічных участкаў на напрамку Полацк — Даўгаўпілс.

Пагадненнем прадугледжана стварэнне сумеснай рабочай групы па каардынацыі планаў і тэрмінаў сумесных дзеянняў па электрыфікацыі напрамку Полацк — Даўгаўпілс, узгадненні аб`ёмаў грузапатоку і варыянтаў цягавага абслугоўвання. У перспектыве рабочай групе трэба будзе падрыхтаваць план-графік рэалізацыі мерапрыемстваў, згодна з якім кожны з бакоў будзе самастойна рэалізоўваць яго на сваёй тэрыторыі.

"Рэалізацыя гэтага пагаднення мае добрыя перспектывы і будзе садзейнічаць развіццю транспартнага патэнцыялу і знешняму гандлю Беларусі і Латвіі", — зазначае прэс-цэнтр БЧ.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 траўня 2014
 
Дата публикации:22.05.2014
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:1091
 
Ключевые слова:
Латвия Полацак Даўгаўпілс Электрификация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме