https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" даўно перасягнуў межы славянскага свету


Пра гэта сказана ў прывітанні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна гасцям і ўдзельнікам XXII "Славянскага базару".
"Гэта цудоўнае свята на гасціннай беларускай зямлі даўно перасягнула межы славянскага свету, набыло рэпутацыю адной са значных падзей у культурным жыцці дзяржаў - удзельніц СНД. Папулярнасць фестывалю нязменна расце, для многіх таленавітых спевакоў, кампазітараў, паэтаў, мастакоў, акцёраў і рэжысёраў ён стаў добрай школай прафесійнага майстэрства, а для мільёнаў гледачоў - цудоўнай магчымасцю далучыцца да лепшых узораў выканальніцкага мастацтва, пранікнуцца творчай дружалюбнай атмасферай, якой заўсёды славіўся "Славянскі базар у Віцебску", - падкрэслена ў віншаванні Прэзідэнта Расіі.

У прывітальным адрасе Уладзімір Пуцін таксама выказаў упэўненасць, што і гэта фестывальная ніць запомніцца яркімі незабыўнымі ўражаннямі і жывымі цікавымі сустрэчамі, будзе садзейнічаць далейшаму ўзаемаўзбагачэнню культур розных краін.

12 ліпеня 2013, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.07.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1609
 
Ключевые слова:
Славянский мир Славянский базар Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме