https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кітай запрасіў 200 беларускіх дзяцей з рэгіёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, на аздараўленне летам 2014 года


Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі аб устанаўленні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, падпісанай сёння ў Пекіне па выніках перагавораў лідараў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна.
Беларусь і Кітай дамовіліся прыкласці вялікія намаганні для развіцця шматпланавага гуманітарнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і на розных узроўнях. Кітайскі бок вітаў павелічэнне колькасці беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў Кітаі, і падтрымаў пашырэнне выкладання кітайскай мовы ў Беларусі.

"Бакі гатовы ў далейшым прымаць эфектыўныя меры па садзейнічанню і спрашчэнню ўзаемных паездак грамадзян, абароне бяспекі, законных правоў і інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб іншай краіны на сваёй тэрыторыі, ствараючы больш спрыяльныя ўмовы для паглыблення супрацоўніцтва і абменаў паміж Беларуссю і Кітаем у розных сферах", - адзначаецца ў сумеснай дэкларацыі.

16 ліпеня 2013, Пекін
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.07.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1635
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме