https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску пройдзе пасяджэнне сумеснай беларуска-ўкраінскай дэмаркацыйнай камісіі


21—23 студзеня ў Мінску пройдзе трэцяе пасяджэнне сумеснай беларуска-ўкраінскай дэмаркацыйнай камісіі.
Кіраўнік дэлегацыі Беларусі — начальнік упраўлення дэлімітацыі і дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Архіпаў, Украіны — прадстаўнік Украіны па пытаннях дагаворна-прававога афармлення дзяржаўнай мяжы Леанід Асавалюк.

Падчас пасяджэння бакі абмяркуюць асноўныя арганізацыйныя пытанні дзейнасці сумеснай камісіі, а таксама праекты асноўных кіраўнічых і тэхнічных дакументаў па дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай мяжы.

Нагадаем, Палата прадстаўнікоў ратыфікавала дагавор аб дзяржаўнай мяжы з Украінай 2 красавіка 2010 года. Дэмаркацыю дзяржмяжы ажыццяўляе спецыяльная сумесная камісія. Пасля ратыфікацыі старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігар Рачкоўскі паведаміў журналістам, што працэдура можа заняць некалькі гадоў. Ён нагадаў, што дэмаркацыя прыбалтыйскага ўчастку мяжы — з Літвой і Латвіяй — заняла амаль дзесяць гадоў і запатрабавала каля 11 млн. еўра. "А ўкраінскі ўчастак мяжы больш працяглы і складаны, — сказаў ён. — Таму нават з улікам новых тэхналогій спатрэбіцца не менш чым дзесяць гадоў на яе дэмаркацыю. <...> Акрамя гэтага, самай вялікай праблемай і для нас, і для ўкраінскага боку будзе правядзенне дэмаркацыі мяжы ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС".

Працягласць беларуска-ўкраінскай мяжы складае 1084 км.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2014
 
Дата публикации:20.01.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1107
 
Ключевые слова:
Граница Демаркация Беларусь-Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме