https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўропа заклікае ўкраінскія ўлады спыніць кровапраліцце


Чацвёртыя суткі ў Кіеве працягваюцца ўзброеныя сутыкненні паміж сілавікамі і тымі, хто пратэстyе супраць уразання правоў і свабодаў грамадзян.
Сярод загінулых у выніку супрацьстаяння — грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі. Пацярпеў мінскі фотакарэспандэнт інфармацыйнага агенцтва Рэйтэр Васіль Фядосенка, які атрымаў гумавую кулю ў лоб.

Блізу вечара 22 студзеня колькасць загінулых, паводле звестак украінскай апазіцыі, дасягнула сямі, многія сотні паранены. Адзін з загінулых быў знойдзены ў лесе непадалёк ад Кіева са слядамі катаванняў. Тых, хто знаходзіцца ў бальніцах, забірае міліцыя.

Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" асудзіла насілле супраць журналістаў падчас масавых пратэстаў ва Украіне. "Мэтанакіраваныя напады на журналістаў непрымальныя і павінны быць поўнасцю і справядліва расследаваныя, — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 22 студзеня. — Мы заклікаем усе бакі супакоіцца і праяўляць павагу да супрацоўнікаў СМІ".

Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ранка Крывакапіч выказаў шкадаванне ў сувязі з гібеллю людзей падчас сутыкненняў мітынгоўцаў і праваахоўных органаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. "Гэтыя смерці з`яўляюцца небяспечнай эскалацыяй хваляванняў, якія ахапілі Украіну, і павінны пераканаць урад і апазіцыю — больш, чым якія-небудзь заклікі звонку — у жыццёвай неабходнасці канструктыўнага дыялогу", — сказаў Крывакапіч.

Спыніць кровапраліцце ў Кіеве заклікалі беларускія грамадскія актывісты ў адкрытым звароце да Еўрапарламента, Еўракамісіі, прэзідэнтаў Украіны і Расіі, лідараў украінскай апазіцыі і ўкраінскага народа. "У гэтыя дні, калі сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю сіл, якія супрацьстаяць адна адной, калі пачалося кровапраліцце, калі ў Кіеве ідуць вулічныя баі з прымяненнем зброі, мы не можам заставацца ўбаку. Украінскі народ — наш брацкі народ, праблемы якога беларусы добра разумеюць. Супрацьстаянне ва Украіне і яго драматычная развязка, на нашу думку, — гэта вынік дзеянняў улады, якая ўпарта ігнаруе патрабаванні свайго народа, якая поўнасцю вычарпала яго давер, прымае абсурдныя законы і няўмольна рухаецца па шляху ўстанаўлення дыктатуры ў краіне", — гаворыцца ў звароце. Апрача таго, на думку яго аўтараў, памылкі апазіцыйных палітыкаў і пратэстантаў "таксама не садзейнічалі мірнаму вырашэнню сітуацыі".

"Тое, што адбываецца ва Украіне, — гэта жах, гэта катастрофа, — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх СМІ 21 студзеня. — Гэта не мая справа, там і без мяне разбяруцца, папросяць мяне — я скажу "так" ці "не", дапамагу ці не. Калі возьмуць уладу ў гэтыя прэзідэнцкія выбары тыя, хто граміць, — гэта надоўга". "Цудоўная краіна з цудоўным народам, і вось гэты бардак з гэтак званым рынкам, дзе кланы падзялілі краіну, — вось да чаго гэта прыводзіць. Як толькі дзеці прэзідэнта пачынаюць займацца бізнесам — чакай бяды. Як толькі ў жонак і каханак з`яўляюцца кароны на галаве — чакай бяды", — сказаў Лукашэнка.

"Народ стаў заложнікам палітычных ястрабаў, якія абсалютна не думаюць пра яго. Яны, як бульдозер, ідуць напралом, і напляваць ім, як жыве народ. Ім патрэбная ўлада. Вось цяперашняя сітуацыя", — заявіў пасол Украіны ў Мінску, былы міністр абароны Міхаіл Ежаль.

БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2014

 
Дата публикации:23.01.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:972
 
Ключевые слова:
Украина Беспорядки Майдан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме