https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Польшчы знайшлі труны з вампірамі?


У польскіх Глівіцах пры пабудове аўтастрады выявілі пахаваньне вампіраў. Былі знойдзены тры труны, пахаваныя ў адпаведнасьці з рытуаламі, ужываных да вампіраў, паведамляе Dziennik Zachodni.
Галовы ў глівіцкіх вампіраў аддзеленыя ад тулава і зьмешчаныя ў нагах памерлых.

Вельмі складана акрэсьліць час пахаваньняў, — кажа археоляг доктар Яцэк Пежак.

Стан знаходкі паказвае, што пахаваньне было зробленае ў нашай эры. Але гэта мусяць пацьвердзіць дасьледаваньні. Таксама навукоўцы мусяць высьветліць, ці спэцыфічныя пахаваньні павінны былі ў старажытнасьці абараніць мясцовых жыхароў ад вампіраў. Гэта адна з гіпотэзаў.

Таксама ёсьць іншыя гіпотэзы. Напрыклад, «вампіры» — гэта маглі быць пакараныя на сьмерць, якім адсякалі галовы, альбо тыя, каму шыбенічная пятля зламала хрыбетнік. У Сярэднявеччы целы пакараных віселі на шыбеніцах, выстаўленыя на публічны агляд, аж пакуль не распадаліся натуральным чынам. тады іх трупы маглі пахаваць з пакладзенай галавой у нагах

Археолягі не выклочаюць, што што гэта мог быць нейкі рытуальны абрад чалавечых ахвярапрынашэньняў — яшчэ на пачатку Сярэднявечча.

Яшчэ адна тэорыя кажа, што знойдзеныя парэшткі належаць могілкам, дзе пахаваныя памерлыя ад халеры.

Але найбольш сьведчаньняў на карысьць гіпотэзы пра вампіраў. Гэта была распаўсюджаная практыка на славянскіх землях падчас увядзеньня хрысьціянства. Падазраваныя ў вампірызьме былі пахаваныя тварам да зямлі, часам ім зьвязвалі рукі і ногі, часам складалі рукі на крыж у вобласьці грудзей, а часам адсякалі галаву і клалі ў нагах, каб вампір ня мог яе адшукаць. Таксама здарался, што труну прыкрывалі цяжкім каменем, альбо прабівалі грудную клетку вострым прадметам да зямлі.

Зараз навукоўцы павінны вызначыць прыкладны час пахаваньня. пасьля будзе дасьледаваная мясцовая гісторыя. Калі будуць выключаныя іншыя гіпотэзы — то хутчэй за ўсё пацьвердзіцца вэрсія пра «вампіраў».

Радыё Свабода, 14 ліпеня 2013
 
Дата публикации:14.07.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1806
 
Ключевые слова:
Польша Археология Средневековье Вампиризм Глівіцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме