https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт ЗША Барак Абама працягнуў яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя 16 чэрвеня 2006 года яго папярэднікам Джорджам Бушам


Адпаведнае паведамленне за подпісам Абамы размешчана на сайце Белага дома.
"У 2012 годзе ўрад Беларусі прадоўжыў аказваць націск на палітычную апазіцыю, грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ, — гаворыцца ў дакуменце. — Парламенцкія выбары, што прайшлі 23 верасня, не адпавядалі міжнародным стандартам. Улады адвольна затрымлівалі і арыштоўвалі грамадзян за крытыку службовых асоб або ўдзел у дэманстрацыях, заключылі ў турму як мінімум аднаго праваабаронцу паводле сфабрыкаваных абвінавачанняў, перашкаджалі працы незалежных журналістаў".

Як падкрэсліваецца ў дакуменце, парушэнні правоў чалавека і палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ўяўляюць пагрозу для нацыянальнай бяспекі ЗША.

Нагадаем, у 2006 годзе ЗША ўвялі візавыя і фінансавыя абмежаванні для дзесяці чалавек: Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Лукашэнкі (памочнік прэзідэнта), Лідзіі Ярмошынай (старшыня ЦВК), Віктара Галаванава (былы міністр юстыцыі), Віктара Шэймана (памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях), Дзмітрыя Паўлічэнкі (тады — камандзір САХР), Сцяпана Сухарэнкі (тады — старшыня КДБ), Аляксандра Зімоўскага (тады — старшыня Белтэлерадыёкампаніі), Уладзіміра Навумава (тады — міністр унутраных спраў), Наталлі Пяткевіч (тады — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта). Амерыканскім кампаніям забаронена заключаць здзелкі з гэтымі людзьмі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:14.06.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1625
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме