https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Берліне адкрылася выстава, прысвечаная 70-годдзю з дня трагедыі ў Хатыні


У Расійскім доме навукі і культуры ў Берліне адкрылася выстава дакументаў, прысвечаных 70-годдзю Хатынскай трагедыі.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства юстыцыі Беларусі, выстава ўключае 25 фотадакументаў розных гадоў, якія адлюстроўваюць ўвекавечанне ў Беларусі памяці мірных жыхароў — ахвяраў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама больш як 20 копій унікальных дакументальных сведчанняў злачынстваў, учыненых акупантамі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Экспазіцыя падрыхтаваная пасольствам Беларусі ў Германіі сумесна з дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрстве юстыцыі Беларусі на аснове матэрыялаў, дадзеных Нацыянальным архівам Беларусі і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Выстава працягнецца да 7 чэрвеня.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 25 мая 2013
 
Дата публикации:25.05.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1651
 
Ключевые слова:
Хатынь Выставка Берлин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме