https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сьвет занепакоіўся беларускімі бабрамі


Апошнімі днямі найбуйнейшыя газэты сьвету паведамілі пра няшчасны выпадак, які здарыўся 10 красавіка ў Камянецкім раёне Берасьцейкай вобласьці.
Рыбакі захацелі сфатаграфавацца побач з бабром, той напаў на аднаго зь іх і двойчы пракусіў артэрыю на назе. Ад страты крыві рыбак памёр.

Вясковы краявід, за якім хаваецца нешта змрочнае... Папуляцыя баброў у Беларусі хутка расьце, уяўляючы сабой пагрозу лясам ... а цяпер і людзям.

Каб разабрацца з бабром, які гуляў вакол сельскага клюбу, былі выкліканыя пажарныя. Ён накінуўся на пажарную машыну, давялося адбівацца ад яго брандспойтам, каб прымусіць яго адступіць.

І вось у Беларусі зьявілася першая чалавечая ахвяра нападу бабра. 60-гадовы рыбак, пакусаны бабром, памёр ад страты крыві. Доктар, які спрабаваў яго ўратаваць, быў шакаваны выглядам ранаў.

Папуляцыя баброў, некалі даведзеных паляваньнямі да мяжы зьнікненьня, бабры ў Беларусі — краіне, разьмешчанай паміж Расеяй і Польшчай — за апошняе дзесяцігодзьдзе вырасла ў тры разы.

Паляўнічы інспэктар кажа, што баброў цяпер каля 80 тысячаў, яны прыносяць шкоду лясам і сялянскім гаспадаркам, а таксама людзям. Яны ўсё часьцей наведваюць вёскі і паселішчы, чые жыхары баяцца новых нападаў.

Радыё Свабода, 31 траўня 2013
 
Дата публикации:30.05.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1467
 
Ключевые слова:
Бобры в Беларуси Охрана природы Охота Рыбалка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме