https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь узнялася на 50 месца ў спісе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця


Нарвегія, Аўстралія, ЗША, Нідэрланды і Германія складаюць пяцёрку дзяржаў з самым высокім узроўнем чалавечага развіцця ў свеце. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе ААН аб чалавечым развіцці 2013 "Узвышэнне Поўдня: чалавечы прагрэс у разнастайным свеце".
Даклад быў падрыхтаваны Праграмай развіцця ААН (ПРААН) і змяшчае даныя аб узроўні жыцця і сацыяльнай абароненасці жыхароў розных краін, паказчыкі здароўя, узроўню адукацыі і культурнага развіцця насельніцтва, стану злачыннасці, аховы навакольнага асяроддзя, удзелу людзей у прыняцці рашэнняў.

У адпаведнасці з гэтым дакументам Беларусь, Расія і Казахстан - у спісе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця і займаюць адпаведна 50, 55 і 69 месцы. У гэтай катэгорыі таксама Грузія, Украіна, Азербайджан і Арменія, якія знаходзяцца на 72, 78, 82 і 87 пазіцыях адпаведна.

Туркменістан займае 102 месца. Ён - амаль у пачатку спіса краін з сярэднім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. У гэтай жа групе Малдова - на 113 пазіцыі і Узбекістан - на 114. У спісе краін з сярэднім узроўнем развіцця - Кыргызстан і Таджыкістан. Яны падзяляюць 125 месца.

Эстонія, Літва і Латвія змешчаны ў катэгорыю краін з найбольш высокім узроўнем чалавечага развіцця, займаючы 33, 41 і 44 месцы адпаведна.

Спіс узроўню чалавечага развіцця замыкаюць Нігер, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Мазамбік, Чад і Буркіна-Фасо - краіны з нізкім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. У гэтай групе - 44 краіны.

Пачынаючы з 1990 года Праграма развіцця ААН (ПРААН) штогод выдае даклад аб чалавечым развіцці. Даклад распрацоўваецца групай незалежных міжнародных экспертаў, якая нараўне з аналітычнымі распрацоўкамі выкарыстоўвае ў сваёй рабоце статыстычныя даныя розных міжнародных міжурадавых арганізацый і іншых міжнародных агенцтваў.

У дакладзе гэтага года звяртаецца ўвага на беспрэцэдэнтныя тэмпы развіцця ў краінах Поўдня. У прыватнасці, аўтары даклада адзначаюць эканамічны ўздым у Кітаі і Індыі, які пачаўся пры колькасці насельніцтва ў кожнай з гэтых краін прыкладна 1 млрд. чалавек і менш як за 20 гадоў прывёў да падваення аб`ёму вытворчасці на душу насельніцтва. Сёння Індыя і Кітай - у спісе краін з сярэднім узроўнем развіцця.

Згодна з дакладам, Злучаныя Штаты Амерыкі застаюцца буйнейшай эканомікай свету і ў бліжэйшым будучым застануцца такой у вартасным выражэнні. Эксперты лічаць, што калі аднаўленне эканомікі ЗША будзе прабуксоўваць, то Еўропе будзе цяжка вырвацца з цяперашніх эканамічных і сацыяльных праблем. Гэта, на іх думку, прывядзе да наступстваў, якія паўплываюць на краіны, што сталі на шлях развіцця.

15 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.03.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1629
 
Ключевые слова:
Индекс человеческого развития Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме