"Працяг барацьбы за ўладу паміж рознымі палітычнымі сіламі можа прывесці да калапсу дзяржавы як такой", — сказаў генерал. Паводле яго слоў, вайсковыя падраздзяленні ўжо разгорнуты каля жыццёва важных аб`ектаў краіны, каб не дапусціць іх захопу або пашкоджання. Раней армія заяўляла аб сваім поўным нейтралітэце і неўмяшанні ў палітычны канфлікт, таму жорсткую заяву генерала многія ўспрынялі ў якасці папярэджання аб небясконцым цярпенні войска.
Звязда, 30 студзеня 2013