https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Януковіч аб`яднаў мытную і падатковую службы


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сваім указам аб`яднаў мытную і падатковую службы, утварыўшы Міністэрства даходаў і збораў Украіны.
Украінскі прэзыдэнт таксама звольніў міністраў папярэдняга ўраду Міколы Азарава, «у сувязі з адстаўкай Кабінэту Міністраў» і прызначыў новых міністраў. Януковіч звольніў Азарава пасьля парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку, але пасьля зноў вылучыў яго на пасаду прэм`ер-міністра. Азарава зацьвердзілі на пасадзе 13 сьнежня на сэсіі парлямэнту, на якой дайшло нават да боек паміж праўрадавымі і апазыцыйнымі дэпутатамі.

Асноўнай задачай новага ўраду Азарава назіральнікі называюць перамовы з Міжнароднымі валютным фондам, аб новай крэдытнай праграме, якая б дазволіла Украіне выплаціць $9.1 мільярда доўгу замежным крэдыторам.

Радыё Свабода, 24 сьнежня 2012
 
Дата публикации:24.12.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1920
 
Ключевые слова:
Кадровые перестановки Украина Госдолг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме