https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Наступны саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе ў кастрычніку 2013 года ў Мінску


Старшынства ў СНД 1 студзеня 2013 года пераходзіць да Беларусі.
Пра гэта, як паведамляе РІА Новости, заявіў прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў 5 снежня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў у пашыраным складзе ў Ашхабадзе.

"Прайшло пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў у вузкім фармаце, падчас якога прынята рашэнне аб тым, што з 1 студзеня 2013 года старшынства ў СНД пераходзіць да Рэспублікі Беларусь", — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што асноўнымі тэмамі падчас старшынства краіны ў Садружнасці будуць інтэграцыя на карысць чалавека, умацаванне добрасуседства, развіццё экалагічнага супрацоўніцтва і пашырэнне дыялогу культур. "Тым больш, як паведаміў старшыня (прэзідэнт Туркменістана), 2013 год аб`яўлены Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў СНД. Такое рашэнне было намі прынята на пасяджэнні ў вузкім коле", — сказаў Лукашэнка.

Ён зазначыў, што Беларусь будзе ўлічваць інтарэсы ўсіх краін — удзельніц СНД. Паводле слоў Лукашэнкі, актуальнымі з`яўляюцца тэмы развіцця інфармацыйнай прасторы, умацавання міжкультурнага і міжэтнічнага ўзаемадзеяння, пашырэння кантактаў на ўзроўні навуковай і творчай інтэлігенцыі, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый і рэалізацыі праектаў у сферы аховы навакольнага асяроддзя.

Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў паведаміў, што Беларусь правядзе наступны саміт Садружнасці ў кастрычніку 2013 года.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2012
 
Дата публикации:05.12.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2109
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Экология Культура Интеграция Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме