https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Удзельнікі форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства заклікалі спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі і шэрагу іншых краін


Спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі, іншых постсавецкіх краінах, а таксама на тэрыторыі Еўрасаюза. Адпаведная рэзалюцыя прынята 30 лістапада ў Стакгольме ўдзельнікамі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
У форуме ўзялі ўдзел 177 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, аб`яднанняў, рухаў краін Усходняга партнёрства, куды ўваходзяць краіны ЕС, а таксама Беларусь, Малдавія, Украіна, Грузія, Арменія, Азербайджан.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выказалі крайнюю занепакоенасць будаўніцтвам новых АЭС у Фінляндыі, Францыі, Славакіі, Украіне, Беларусі і Расіі, а таксама планамі па збудаванні атамных электрастанцый у Вялікабрытаніі, Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі, Балгарыі і Турцыі. Яны заклікалі краіны адмовіцца ад планаў па будаўніцтве АЭС і перайсці на ўзнаўляльныя экалагічна чыстыя крыніцы энергіі.

Планы будаўніцтва новых АЭС, паводле меркавання прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, супярэчаць агульнасусветнай тэндэнцыі адмовы ад атамнай энергетыкі. Акрамя таго, суседства краін, якія адмовіліся ад атамнай энергетыкі, і краін, што будуюць АЭС, недапушчальнае, бо прыводзіць да міжнародных спрэчак. На семінарах форуму былі разгледжаныя сітуацыі такіх спрэчак паміж Беларуссю і Літвой з прычыны будаўніцтва атамных электрастанцый, а таксама іншыя падобныя выпадкі.

Як папярэджваюць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, ёсць небяспека, што аварыі, якія адбываюцца на АЭС у якой-небудзь з краін Еўропы, будуць мець наступствы для ўсёй Еўропы. Таму ўдзельнікі форуму заклікалі краіны безумоўна выконваць канвенцыі Орхускую і Эспаа.

"Атамная энергетыка не з`яўляецца ні бяспечнай, ні эканамічна апраўданай, ні прымальнай для грамадства", — гаворыцца ў рэзалюцыі.

"Рэзалюцыя, прынятая на Форуме грамадзянскай супольнасці, абавязкова пойдзе далей — у Еўракамісію і яе структуры, а таксама і ў тыя краіны, якім адрасаваны зварот, — паведаміў на форуме каардынатар беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства Яраслаў Бекіш. — І гэта, магчыма, паўплывае на далейшыя рашэнні і дзеянні ЕС у дачыненні да згаданых атамных электрастанцый".

Таццяна Новікава, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2012
 
Дата публикации:30.11.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2088
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Евросоюз Атомная энергетика Восточное партнёрство Форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме