https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прыманыя ў Беларусі меры па супрацьдзеянні гандлю людзьмі носяць сістэмны і ўсебаковы характар


Беларусь лічыць палітызаваным штогадовы даклад Дзярждэпартамента ЗША аб праблеме гандлю людзьмі.
Беларусь лічыць неаб`ектыўным і палітызаваным штогадовы даклад Дзярждэпартамента ЗША аб праблеме гандлю людзьмі, што не дазваляе разглядаць яго ў якасці дакумента, які заслугоўвае даверу.

Аб гэтым, як паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі — начальнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Яўген Лазараў 8 лістапада ў Нью-Ёрку падчас інтэрактыўнага дыялогу са спецдакладчыкам па барацьбе з гандлем людзьмі, і асабліва жанчынамі і дзецьмі, Савета ААН па правах чалавека Джой Нгозі Эзейлай.

Лазараў таксама паведаміў пра вынікі выканання Беларуссю рэкамендацый спецдакладчыка, якія дала Эзейла падчас візіту ў Беларусь у 2010 годзе.

Беларускі прадстаўнік праінфармаваў, што ў краіне набылі моц новы закон "Аб процідзеянні гандлю людзьмі", іншыя прававыя акты, накіраваныя на фінансавую падтрымку няўрадавых арганізацый, якія аказваюць дапамогу ахвярам гандлю людзьмі. Паводле слоў Лазарава, прыманыя ў Беларусі меры па супрацьдзеянні гандлю людзьмі носяць сістэмны і ўсебаковы характар. Так, у найбліжэйшы час будзе прынята ўжо чацвёртая дзяржаўная праграма супрацьдзеяння гандлю людзьмі, нелегальнай міграцыі і звязаным з імі супрацьпраўным дзеянням на 2013—2016 гады.

Лазараў акцэнтаваў увагу "на актыўнай пазіцыі Беларусі ў барацьбе з гандлем людзьмі на міжнароднай арэне", адзначае прэс-служба. Так, дэлегацыя Беларусі ўнесла на разгляд Генасамблеі ААН на яе бягучай сесіі новую рэзалюцыю, прысвечаную ўмацаванню каардынацыі міжнародных намаганняў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

Гэта ўжо чацвёртая беларуская рэзалюцыя ў ААН па гэтай тэме з часу вылучэння Аляксандрам Лукашэнкам на Саміце тысячагоддзя ААН у 2005 годзе ініцыятывы аб актывізацыі міжнародных намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі.

Сутнасць цяперашняй рэзалюцыі заключаецца ў арганізацыі мерапрыемства ААН высокага ўзроўню па аглядзе выканання Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, прынятага па ініцыятыве Беларусі ў 2010 годзе. Лазараў запрасіў Эзейлу як аднаго з вядучых сусветных экспертаў у галіне барацьбы з гандлем людзьмі ўзяць удзел у мерапрыемстве.

Акрамя таго, падчас выступу Лазараў расказаў аб прэзентацыі глабальнага даклада па гандлі людзьмі, падрыхтаванага Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці. Ён заявіў, што дзяржавы чакаюць ад гэтага дакумента аб`ектыўнай і ўсебаковай ацэнкі сітуацыі ў сферы барацьбы з гандлем людзьмі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 9 лістапада 2012
 
Дата публикации:09.11.2012
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1894
 
Ключевые слова:
Беларусь-ООН Торговля людьми Нелегальная миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме