https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска-латвійскія перамовы пройдуць у Маладзечне


25—26 кастрычніка ў Маладзечне пройдзе восьмае пасяджэнне Беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, паведаміў 25 кастрычніка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур`янаў, латвійскую — дзяржаўны сакратар Мінэканомікі Латвіі Юрыс Пуцэ.

"Падчас пасяджэння камісіі будуць разгледжаныя пытанні, якія тычацца стану і перспектыў развіцця беларуска-латвійскіх адносінаў у сферах гандлю, транспарту, транзіту і лагістыкі, сувязі, энергетыкі, сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці. стандартызацыі і метралогіі, а таксама міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння", — паведаміў прэс-сакратар.

У складзе беларускай дэлегацыі ў пасяджэнні возьмуць удзел прадстаўнікі Мінтранса, Мінсельгасхарча, Мінпрама, Мінэканомікі, Дзяржстандарта, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Мінгарвыканкама, Браслаўскага райвыканкама, а таксама шэрагу прадпрыемстваў.

Паводле слоў Савіных, дасягнутыя падчас перамоў дэлегацый дамоўленасці будуць зафіксаваныя ў выніковым пратаколе.

Таксама ў рамках работы камісіі адбудзецца чарговае пасяджэнне Беларуска-латвійскага савета дзелавога супрацоўніцтва, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі вядучых кампаній дзвюх краін.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:25.10.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2232
 
Ключевые слова:
Беларусь-Латвия Техническое сотрудничество Маладзечна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме