https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літва перадала Беларусі парушальнікаў мяжы


Смаргонскія пагранічнікі ў пункце пропуску "Каменны Лог" 4 кастрычніка прынялі ад прадстаўнікоў Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы трох грамадзян Беларусі.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, двое з іх былі затрыманы літоўскімі пагранічнікамі за кантрабанду цыгарэт. У адпаведнасці з літоўскім пагранічным заканадаўствам яны адбывалі пакаранне ў выглядзе двух месяцаў зняволення ў цэнтры рэгістрацыі замежных грамадзян у Побрадзе.

Яшчэ адзін беларус, які парушыў мяжу з мэтай наведвання сваякоў, адбываў пакаранне ў выглядзе 25 сутак арышту ў турме.

Усе яны будуць пакараныя і ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Грамадзяне аформлены парушальнікамі дзяржаўнай мяжы, на кожнага з іх накладзены штраф: па 1,5 мільёна на кантрабандыстаў і 500 тысяч — на аматара нелегальна хадзіць у госці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:05.10.2012
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1790
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Контрабанда Пограничный контроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме