https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі рубель мае ўсе шансы стаць міжнароднй рэзервовай валютай, упэўнены Мядзведзеў


Прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў упэўнены, што рубель можа стаць міжнароднай рэзервовай валютай.
"Я лічу, што ў рубля ёсць у гэтым сэнсе ўсе шансы стаць такой валютай", — заявіў Мядзведзеў на трэцім міжнародным інвестыцыйным форуме ў Ялце 27 верасня, паведамляе РІА Новости.

Прэм`ер адзначыў, што Расія прасоўвае праект па наданні рублю статусу рэзервовай валюты не адна, а разам са сваімі партнёрамі па Адзінай эканамічнай прасторы — Беларуссю і Казахстанам.

"Мы цяпер думаем аб тым, каб усе гэтыя валютныя пытанні, а таксама пытанні развіцця фінансавага цэнтра ў Маскве вырашаць разам", — сказаў ён.

Мядзведзеў нагадаў, што толькі ў выніку стварэння Мытнага саюза тавараабарот паміж яго ўдзельнікамі вырас на 30—40%, а аб`ём агульнага рынку дасягнуў 165 млн. чалавек.

Прэм`ер адзначыў, што цяпер валюты азіяцкіх краін "стукаюцца ў дзверы", і выказаў меркаванне, што пасля таго як Кітай прыме рашэнне аб канвертацыі сваёй валюты, усе дзяржавы будуць намінаваць свае грашовыя рэзервы ў юані.

"Гэта патрабаванне жыцця. Мы ў 2008 годзе пераканаліся, што цяперашняя валютная сістэма нестабільная, яна патрабуе дадатковай апоры. А што гэта за апора? Гэта іншыя дадатковыя рэзервовыя валюты", — сказаў Мядзведзеў.

Прэм`ер таксама перакананы ў неабходнасці стварэння міжнароднага фінансавага цэнтра ў Маскве з прычыны яе выключнай ролі як моста паміж эканомікамі розных краін.

"Я лічу, што ў Масквы ў сілу геапалітычных прычын, у сілу фінансавых магчымасцяў Расіі, у сілу яе стратэгічнага, калі хочаце, прызначэння адназначная роля — выступаць такім мостам паміж эканомікамі розных краін", — сказаў Мядзведзеў.

Ён паведаміў, што найбліжэйшым часам мае намер правесці па гэтым пытанні чарговую сустрэчу, аднак не ўдакладніў, з кім менавіта і калі.

БелаПАН
Мінск, 28 верасня 2012
 
Дата публикации:28.09.2012
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:2208
 
Ключевые слова:
Таможенный союз Единое экономическое пространство Единая валюта Российский рубль Юань Резервная валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме