https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Арменіі пачаліся сумесныя вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ "Узаемадзеянне-2012"


Выступаючы на цырымоніі адкрыцця, Аганян заявіў: вучэнні стануць палігонам для адпрацоўкі ўзаемадзеяння розных органаў кіравання іфарміраванняў, сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі.
"Знакавым ваенна-палітычным мерапрыемствам" і галоўнай падзеяй года для краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) назваў міністр абароны Арменіі Сейран Аганян сумесныя вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ "Узаемадзеянне-2012", што стартавалі 15 верасня на армянскім палігоне "Маршал Баграмян".

"Стварэнне КСАР — а на гэты момант іх колькасць складае каля 20 тысяч чалавек — стала значнай падзеяй. Папярэднія ваенныя вучэнні пад агульнай назвай "Узаемадзеянне" наглядна паказалі, што КСАР ужо сёння маюць патэнцыял і ўяўляюць сабой рэгіянальную сілу, якая здольная нейтралізаваць патэнцыяльныя пагрозы", — цытуе міністра агенцтва Новости-Армения.

Цяперашнія вучэнні праводзяцца ў Арменіі ў адпаведнасці з планам сумесных мерапыремстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на 2012 год. Іх асноўная тэма — сумесныя дзеянні аб`яднанай групоўкі войскаў краін АДКБ па адбіцці нападу ўмоўнага праціўніка і далейшым пераходзе ў контрнаступленне. Падчас вучэнняў будзе адпрацоўвацца прымяненне сіл і сродкаў калектыўнай бяспекі ў Каўказскім рэгіёне.

У вучэннях бяруць удзел воінскія кантынгенты і фарміраванні сіл спецыяльнага прызначэння і аператыўных груп Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана, а таксама прадстаўнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК), міжнародныя назіральнікі ААН, АБСЕ і СНД. Агульная колькасць прыцягнутых кантынгентаў — каля двух тысяч чалавек.

МКЧК бярэ ўдзел у такіх вучэннях упершыню з мэтай адпрацаваць узаемадзеянне з камандаваннем КСАР па забеспячэнні вядзення аперацыі ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага гуманітарнага права і іншымі міжнароднымі нормамі.

Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем вучэнняў ажыццяўляе міністр абароны Арменіі. Штаб кіраўніцтва вызначаны армянскім бокам у каардынацыі з аб`яднаным штабам АДКБ, куды ўключаны прадстаўнікі міністэрстваў абароны і іншых зацікаўленых ведамстваў дзяржаў АДКБ, камандавання нацыянальных кантынгентаў КСАР і войскаў абазначэння ад кожнай дзяржавы — члена арганізацыі.

БелаПАН
Мінск, 15 верасня 2012
 
Дата публикации:15.09.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2407
 
Ключевые слова:
Военные учения Армения Коллективная безопасность Страны ОДКБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме