https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За час рэалізацыі праграмы "Чыўнінг" больш як 20 беларусаў атрымалі стыпендыі на навучанне ў ВНУ Вялікабрытаніі


17 жніўня ў пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі на нефармальны абед былі запрошаны стыпендыяты праграмы "Чыўніг" розных гадоў. За час рэалізацыі праграмы больш як 20 беларусаў атрымалі стыпендыі на навучанне ў ВНУ Вялікабрытаніі.
Сёлета стыпендыі на гадавое навучанне паводле магістарскай праграмы ў брытанскіх ВНУ выдзелены двум беларусам — Алегу Ільіну і Андрэю Вячэрскаму. Яны выбраны прыкладна са 100 прэтэндэнтаў на атрыманне стыпендый. Ільін будзе вывучаць фінансы ў каледжы Квін Мэры Лонданскага ўніверсітэта, Вячэрскі — эканоміку ва ўніверсітэце Уорвік. Навучальны семестр пачнецца 23 верасня.

Пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнел павітаў прысутных і павіншаваў зноў абраных стыпендыятаў. Ён падкрэсліў ролю ўніверсітэцкай адукацыі ў жыцці кожнага чалавека. Паводле слоў Бакнела, праведзеныя ў ВНУ гады з`яўляюцца адным з самых важных перыядаў у жыцці.

Праграма ўрада Вялікабрытаніі "Чыўнінг" была заснавана ў 1983 годзе. Стыпендыі выдзяляюцца на навучанне ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі, галоўным чынам на год для атрымання ступені магістра. Яны прызначаны для студэнтаў, якія дэманструюць патэнцыял будучых лідараў. Стыпендыі могуць выдзяляцца па шэрагу галін, у тым ліку — палітыка, бізнес, журналістыка, грамадзянская супольнасць, рэлігія.

Стыпендыі прапануюцца прыкладна ў 100 краінах. Сёлета ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі вучыцца больш як 700 стыпендыятаў праграмы.

У конкурсе на стыпендыі могуць браць удзел грамадзяне Беларусі да 35 гадоў, якія маюць дыплом вышэйшай адукацыі (ступень бакалаўра), добра валодаюць англійскай мовай і з`яўляюцца выдатнымі спецыялістамі ў сваёй галіне.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2012
 
Дата публикации:17.08.2012
Тематика:Образование, В мире
Просмотров:1896
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Великобритания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме