https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


НАТА рыхтуецца да вываду войскаў з Афганістану


Міністры краінаў НАТА сабраліся сёньня ў Брусэлі на двухдзённыя перамовы аб заплянаваным вывадзе войскаў з Афганістану.
Большая частка кантынгенту НАТА мае пакінуць Афганістан ў 2014 годзе. Тады ўся адказнасць за бясьпеку будзе перададзена мясцовым сілам бясьпекі.

Міністры замежных спраў і абароны  краінаў НАТА абмяркуюць, колькі войскаў НАТА будзе заставацца пасьля 2014 года. Цяпер кантынгент складае 130 тысяч чалавек. Далейшае утрыманьне войскаў у Афганістане будзе каштаваць 4 мільярды даляраў на год, зь іх тры мільярды выдаткуе Вашынгтон.

Вось што заявіў генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн падчас сустрэчы ў Брусэлі:

"Мой пасыл ворагам Афганістану адназначна ясны. Не чакайце, калі мы сыдзем. Пакуль мы будзем паступова выходзіць, дастаткова моцныя афганскія сілы бясьпекі возьмуць на сябе адказнасьць, каб абараніць афганскі народ ад жорсткасьці і нялюдзкасьці".

Радыё Свабода, 18 красавіка 2012
 
Дата публикации:18.04.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2187
 
Ключевые слова:
Афганистан-НАТО Вывод войск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме