"Я была ўзрушаная, пачуўшы пра тэрарыстычны акт супраць ізраільскіх турыстаў, якія прыбылі ў Балгарыю, — сказала яна. — Мяне шакавалі сцэны з аэрапорта Бургаса, дзе тое, што павінна было стаць пачаткам шчаслівага адпачынку, стала забойствам. Я выказваю мае глыбокія спачуванні сем`ям усіх загінулых".
Эштан таксама падкрэсліла, што Еўрасаюз рашуча асуджае любыя акты тэрарызму, дзе б яны ні адбыліся, а тэрарысты, якія запланавалі і ажыццявілі тэракт, павінны быць пакараныя.
У выніку выбуху аўтобуса ў аэрапорце ў Бургасе, які адбыўся 18 ліпеня, загінулі сем чалавек — пяць ізраільцян, мясцовы вадзіцель і сам тэрарыст.
Раненні атрымалі 35 ізраільскіх грамадзян, 33 з іх 19 ліпеня дастаўленыя на радзіму ваенна-транспартнымі самалётамі і размеркаваныя ў бальніцы Тэль-Авіва, двое застаюцца ў цяжкім стане ў Сафіі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2012