https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва абарончых ліній займае некалькі гадоў, а ў Кіева ёсць некалькі тыдняў


Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў геастратэг Андрэй Школьнікаў.
"Ва Украіне сітуацыя горшая, чым была ў Германіі ў канцы Першай сусветнай вайны. Эканомікі няма, прамысловасці няма, Еўропа і ЗША не дапамаглі. Цяпер Кіеў вырашыў ствараць абарончыя лініі. Але я працаваў на нафтагазавай будоўлі і добра ўяўляю, як праводзяцца такія работы. Размова ідзе аб тым, што трэба выкапаць некалькі тысяч кіламетраў траншэй, а яшчэ ўмацаваць бетоннымі канструкцыямі і мінамі. Гэта зойме некалькі гадоў, а ва Украіны ёсць некалькі тыдняў", - сказаў Андрэй Школьнікаў.

На думку геастратэга, Кіеву не варта разлічваць на еўрапейскую або амерыканскую дапамогу. "У той жа час Расія не правяла нават частковую мабілізацыю эканомікі. Яна не зламала тое, што ёсць. Большасць людзей у нас жыве ў той жа логіцы і парадыгме, у якой жылі да гэтага. У іх не змянілася нічога", - канстатаваў ён.

Акрамя таго, адзначыў Андрэй Школьнікаў, ЗША рыхтуюцца да процістаяння з Кітаем у 2025-2026 гадах, таму не стануць расходаваць рэсурсы на Украіну.

"Блізкі Усход для амерыканцаў - гэта прыгожая карцінка, якая дае магчымасць вырашыць шмат унутраных праблем і адцягнуць увагу ад Украіны. У іх не атрымліваецца перамагчы рускіх, таму яны будуць спрабаваць перамагчы арабаў", - перакананы эксперт.

11 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Геополитика США Украина Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме