https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лідары краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) на саміце ў Крамлі 15 мая прынялі дэкларацыю аб агульным падыходзе да ключавых праблем міжнароднай бяспекі


Аб гэтым паведаміў на пашыраным пасяджэнні саміту АДКБ Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Казахстана, які старшынюе ў АДКБ.
"Паводле вынікаў пасяджэння ў вузкім фармаце прынята дэкларацыя АДКБ, якая адлюстроўвае ўсе магчымыя аспекты міжнароднай бяспекі, так ці інакш звязаныя з бяспекай АДКБ, а таксама дае ацэнку рэальнай дзейнасці арганізацыі за мінулы перыяд нашага супрацоўніцтва", — цытуе Назарбаева РІА Новости.

Прэзідэнт Казахстана ўдакладніў: на сустрэчы ў вузкім складзе абмяркоўваліся пытанні далейшага развіцця калектыўных мер, у тым ліку па супрацьдзеянні пагрозам і выклікам, найперш з тэрыторыі Афганістана. Прадметам для абмеркавання таксама стала сітуацыя ў рэгіёне Блізкага Усходу, падзеі ў Сірыі і іранская ядзерная праграма.

Акрамя таго, лідары краін АДКБ выказалі занепакоенасць "тэндэнцыяй сілавога ўмяшання ў крызісную сітуацыю ў абход нормаў і прынцыпаў міжнароднага права" і падкрэслілі "важнасць выкарыстання мірных сродкаў ва ўрэгуляванні канфліктаў пры паважанні прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў".

У дэкларацыі адзначаецца гатоўнасць супрацоўніцтва з усімі міжнароднымі структурамі, у тым ліку ААН, НАТО, АБСЕ і ШАС.

Наступны саміт АДКБ адбудзецца ў канцы гэтага года ў Маскве, паведаміў Назарбаеў.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін са свайго боку заявіў, што лідары краін АДКБ канстатавалі супадзенне падыходаў у галіне праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. "Мы правялі вельмі адкрытую гутарку, абмен меркаваннямі па актуальных сусветных праблемах, вызначылі далейшыя сумесныя захады па супрацьдзеянні глабальным і рэгіянальным пагрозам і выклікам, абмяняліся сваім аналізам сітуацыі ў свеце і ў сферы міжнароднай бяспекі", — сказаў Пуцін.

"У нас вельмі блізкія падыходы да асноўных пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Упэўнены, што роля АДКБ у свеце будзе і далей узрастаць", — падкрэсліў расійскі лідар.

Саміт АДКБ, які праходзіць у Маскве, прымеркаваны да 20-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 10-годдзя стварэння АДКБ. У ім удзельнічаюць кіраўнікі ўсіх дзяржаў — удзельніц АДКБ: Расіі — Уладзімір Пуцін, Арменіі — Серж Саргсян, Беларусі — Аляксандр Лукашэнка, Казахстана — Нурсултан Назарбаеў, Кыргызстана — Алмазбек Атамбаеў, Таджыкістана — Эмамалі Рахмон, Узбекістана — Іслам Карымаў.

Пасля завяршэння перамоў у межах АДКБ пачнецца нефармальны саміт СНД, на якім плануецца абмеркаваць пытанні далейшага ўзаемадзеяння ў межах Садружнасці і актуальныя міжнародныя праблемы.

Апошні раз лідары краін СНД збіраліся на нефармальную сустрэчу 20 снежня 2011 года. Яна была прысвечана 20-годдзю СНД і таксама праходзіла ў Маскве.

Цяперашнія сустрэчы лідараў АДКБ і СНД — першыя буйныя знешнепалітычныя мерапрыемствы пасля займання Уладзімірам Пуціным пасады прэзідэнта Расіі 7 мая.

БелаПАН
Мінск, 15 мая 2012
 
Дата публикации:15.05.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2543
 
Ключевые слова:
Саммит СНГ Коллективная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме