https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Бішкеку з-за даўгоў мэрыі пагасілі Вечны агонь


У Бішкеку з-за даўгоў перад АТ "Кіргізгаз" адключаны ад газазабеспячэння Вечны агонь, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле слоў намесніка кіраўніка арганізацыі Яўгена Арленкі, сталічная мэрыя не плаціць за газ амаль паўтара года, у выніку чаго назбіраўся доўг амаль $8,5 тыс.

"Як толькі доўг будзе пагашаны, падача газу на гэты аб`ект будзе адноўлена", - заявіў ён.

Падача блакітнага паліва на плошчу Перамогі, дзе размешчаны мемарыял, неаднаразова спынялася і раней, але мэрыя знаходзіла сродкі на аднаўленне газазабеспячэння Вечнага агню.

На 9 мая намечана традыцыйнае святкаванне чарговай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якое пройдзе на плошчы Перамогі ў Бішкеку. У гэты дзень тут збіраюцца тысячы ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, працаўнікоў тылу, а таксама першыя кіраўнікі дзяржавы.

БЕЛТА, 25 красавіка 2012
 
Дата публикации:25.04.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2485
 
Ключевые слова:
Кыргызстан Вечный огонь Газовые долги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме