https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь па індэксе чалавечага развіцця апярэджвае краіны СНД


Беларусь па індэксе чалавечага развіцця апярэджвае ўсе краіны СНД і займае 65-е месца сярод 187 краін свету. Аб гэтым паведаміў прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніус Брук на прэзентацыі Даклада аб чалавечым развіцці за 2011 год.
Становішча Беларусі ў рэйтынгу стабільнае на працягу пяці гадоў і гэта добрае дасягненне, падкрэсліў Антоніус Брук. У колькасным выражэнні індэкс чалавечага развіцця з 2005 па 2011 год вырас з 0,723 да 0,756 — на 5 працэнтаў, або на 0,8 працэнта ў сярэднегадавым вылічэнні.

Беларусь уваходзіць у групу краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. У гэтай жа групе краін Расійская Федэрацыя — на 66-м месцы, Казахстан — на 68-м, Грузія — на 75-м, Украіна — на 76-м, Арменія — на 86-м, Азербайджан — на 91-м. З краін былога Савецкага Саюза Малдова ўвайшла ў трэцюю групу краін з сярэднім узроўнем чалавечага развіцця і займае 111-е месца, а прыбалтыйскія дзяржавы — у групу краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця (Эстонія — на 34-м месцы, Літва — на 40-м месцы, Латвія — на 43-м месцы).

Звязда, 10 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:10.11.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2014
 
Ключевые слова:
Индекс человеческого развития Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме