https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Алесь Міхалевіч абвешчаны ў міжнародны вышук


Міхалевіч паведаміў, што чатыры дні таму ён атрымаў «афіцыйнае апавяшчэнне з пракуратуры горада Прагі» пра тое, што Генеральная пракуратура Беларусі падала запыт на яго экстрадыцыю і што ён абвешчаны ў міжнародны вышук.
Былога кандыдата ў прэзідэнты расшукваюць па лініі Інтэрпола.

«Цяпер пражская пракуратура пачала афіцыйны працэс, каб вырашыць, выдаваць мяне Беларусі ці не. Гэты працэс можа заняць некалькі месяцаў, бо пракуратуры неабходна высветліць усе акалічнасці справы.

    Але паколькі я атрымаў палітычны прытулак, упэўнены, што мяне не экстрадуюць», — заявіў палітык.

Жонка Міхалевіча Мілана паведаміла: пра тое, што мужа абвясцілі ў міжнародны вышук, даведалася яшчэ два тыдні таму, «але да мяне ў сувязі з гэтым ніхто не прыходзіў».

***

Алесь Міхалевіч — абвінавачаны па крымінальнай справе аб падзеях 19 снежня 2010 года. Ён быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. 19 лютага яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе са следчага ізалятара КДБ.

28 лютага Міхалевіч прызнаўся, што быў вызвалены пасля таго, як пагадзіўся стаць агентам КДБ. На такі крок, растлумачыў палітык, ён вымушаны быў пайсці «з-за жудасных умоў утрымання ў СІЗА, якія можна расцаніць як катаванні».

На пазней за 14 сакавіку ён выехаў з Беларусі. 24 сакавіка Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі афіцыйна пацвердзіла, што Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у гэтай краіне. Сям’я палітыка — жонка і дзве дачкі — знаходзіцца ў Мінску.

Наша Ніва

1 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:01.06.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2943
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Оппозиция Михалевич Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме