https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выйшаў Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік


У выдавецтве "Радыёла-плюс" убачыў свет "Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік". Яго падрыхтавалі Алесь Гізун і Павел Рааго.
У размоўніку, выдадзеным ў межах праграмы "Славацкая дапамога", даюцца найбольш ужывальныя выразы і словы, згрупаваныя ў асобныя тэматычныя блокі. Таксама даецца дадатковая інфармацыя даведкавага і краязнаўчага характару, якая можа дапамагчы наведвальнікам Славакіі лепш арыентавацца ў краіне, яе рэаліях і пазбегнуць непаразуменняў.

Натуральна, на 216-ці старонках размоўніка цяжка змясціць усю інфармацыю пра Славакію, таму дадаткова ў даведніку даецца вялікая спасылак на славацкія сайты, дзе можна знайсці карысную практычную інфармацыю пра краіну.

Як адзначыў у прадмове да размоўніка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі, доктар філасофіі Марыян Сэрватка, "гэта кніжачка дапаможа ўсталёўваць першыя кантакты ў Славакіі". Сп. Сэрватка заўважае, што беларуская і славацкая мовы вельмі блізкія, да таго ж славакаў і беларусаў яднаюць "падобны менталітэт, сардэчнасць і гасціннасць"

Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік стаў першай кнігай новай серыі “Беларускія ЕўраРазмоўнікі”, заснаванай выдавецтвам "Радыёла-плюс". Усяго плануецца выдаць у серыі 30 кніг. Ужо зараз рыхтуецца да выдання беларуска-польскі размоўнік.

Серыя “Беларускія ЕўраРазмоўнікі” з’яўляецца лагічным працягам заснаванай выдавецтвам у 2008 годзе серыі “Беларускія ЕўраГраматыкі”, у якой ужо пабачылі свет восем кароткіх граматык еўрапейскіх моваў.

***

Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік / А. М. Гізун, П. А. Рааго; прадм. М. Сэрватка. — Мінск: Радыёла-плюс, 2011. -216 с. - (Беларускія ЕўраРазмоўнікі).


Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
12 красавіка 2011 
 
Дата публикации:13.04.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:4109
 
Ключевые слова:
Беларусь-Словакия Словари Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме