https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Былы прэзыдэнт Францыі – перад судом за карупцыю


Жак Шырак
Сёньня ў Парыжы пачынаецца разгляд справы аб карупцыі, у якой фігуруе былы прэзыдэнт краіны Жак Шырак. Яго абвінавачваюць у тым, што ў часы, калі ён быў мэрам Парыжу, ён займаўся фінансавымі махінацыямі для ўмацаваньня пазыцыяў сваёй партыі. Калі Шырак будзе прызнаны вінаватым, яму пагражае да 10 гадоў турмы і штраф памерам 150 тысяч эўра.
Адно абвінавачаньне палягае ў тым, што мэр Парыжу Жак Шырак накіроўваў грошы сталічнага бюджэту на аплату працы на карысьць кіраванай ім партыі – Аб’яднаньня ў падтрымку рэспублікі. Паводле другога абвінавачаньня мэрыя заплаціла сямі супрацоўнікам за працу, якая наагул не была выкананая.

Усяго пад суд па гэтых справах патрапілі 10 чалавек. Допыт экс-прэзыдэнта павінен адбыцца заўтра. Паводле закону ён як былы кіраўнік дзяржавы мог і не прыходзіць у суд, але Жак Шырак вырашыў прыйсьці, каб акрамя ўсяго іншага абвергнуць чуткі пра пагаршэньне яго здароўя. Нядаўна яго жонка публічна абвяргала зьвесткі пра тое, што яе муж хварэе на хваробу Альцгаймэра.

Былы прэзыдэнт не прызнае сваёй віны, ён кажа, што выдаткі, незаконнасьць якіх яму інкрымінуюць, былі ўхваленыя гарадзкой радай. Апроч таго летась Шарак і яго партыя заключылі пагадненьне з парыскай мэрыяй і выплацілі больш за два мільёны эўра ў якасьці кампэнсацыі за тыя выдаткі, якія інкрымінуюцца былому мэру і прэзыдэнту. Пасьля гэтага мэрыя зьняла ўсе прэтэнзіі да Жака Шырака, пракурор гораду адмовіўся падтрымліваць абвінавачаньне.

Але дзьве групы незалежных сьледчых настойвалі на працягу разбору і судовым працэсе.

На іх думку суд неабходны ў інтарэсах грамадзтва, паводле іх Шырак стварыў сыстэму крадзяжоў з мэтай павялічэньня свайго ўплыву і фінансаваньня свайго прыходу на пасаду прэзыдэнта.

Большасьць экспэртаў сыходзяцца на тым, што нават калі віна Шырака будзе прызнаная, наўрад ці былы прэзыдэнт трапіць за краты з улікам яго ўзросту (яму 78 гадоў) і вялікай папулярнасьці.
Аднак працэс над ім будзе безумоўна сур`ёзным ударам па ягоным наступніку Нікаля Сарказі, які ў 2012 годзе будзе змагацца за другі прэзыдэнцкі тэрмін.

Папулярнасьць Сарказі цяпер даволі нізкая, паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў яго паводле папулярнасьці апярэдзіла Марын Ле Пэн, новы лідэр ультранацыяналістычнай партыі Нацыянальны Фронт.

Шырак – першы кіраўнік у гісторыі пасьляваеннай Францыі, які паўстае перад судом. Да яго такі самы лёс напаткаў маршала Філіпа Пэтэна, які кіраваў калябарацыйным урадам Вішы ў часы Другой Сусьветнай вайны. Пэтэн быў асуджаны да сьмяротнага пакараньня, але потым прысуд быў зьменены на пажыцьцёвае зьняволеньне.

Радыё Свабода
7 сакавіка 2011

 
Дата публикации:07.03.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:4237
 
Ключевые слова:
Коррупция Евросоюз Ширак
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме