https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Вільнюсе складзены спіс вуліц, па якіх не варта ездзіць у дождж


Такі спіс склала прадпрыемства "Грында", якое ажыццяўляе нагляд за каналізацыйнымі сцёкамі ў сталіцы Літвы.

У апошнія два тыдні, калі на горад двойчы абрушваліся ліўні і на працягу некалькіх гадзін выпадала месячная або паўтарамесячная норма ападкаў, Вільнюс нагадваў Венецыю: некаторыя ўладальнікі аўтамабіляў надзімалі гумовыя лодкі і адпраўляліся ўплаў па вуліцах, кінуўшы свой заглохлы ў патоку вады аўтамабіль. Шматлікія вуліцы ператварыліся ў рэкі, а каналізацыйныя калодзежы -- у фантаны.

За апошнія 20 гадоў горад моцна разросся, а каналізацыйных сцёкаў больш не стала: у тыя ж трубы пападае значна большая колькасць вады. Забівае сцёкі і звычайнае смецце, якога на вуліцах Вільнюса ў лішку. Да таго ж у горадзе няма ні адной помпы для адпампоўвання дажджавой вады. Каб палепшыць сцёк вады ў Нерыс, трэба правесці дарагія працы, з-за якіх прыйдзецца надоўга перакрыць рух на ажыўленых вуліцах.

Падчас ліўневых дажджоў на мінулым тыдні ў Вільнюсе пацярпелі некалькі буйных гандлёвых цэнтраў, у якіх вада заліла крамы, а ў адным з іх абвалілася частка столі. Вада пашкодзіла і дах баскетбольнай арэны "Летувос рытаса". З-за таго, што дождж пачаў прасочвацца скрозь столь, у канцы трэцяга перыяду быў спынены матч баскетбольных зборных Літвы і Японіі. З-за моцных ліўняў спыніўся грамадскі транспарт, дзе-нідзе не працавала электрычнасць і святлафоры.

Аўтаўладальнікі Літвы імкнуцца тэрмінова перагледзець і дамовы на страхоўку аўтамабіляў ад праліўных дажджоў: для гэтага ў дакуменце павінна агаворвацца паняцце "гідраўдар" -- раптоўнае сутыкненне транспартнага сродку з вадой, калі на поўнай хуткасці машына заязджае ў ваду і ад сілы ўдару вада пападае ў рухавік. Зрэшты, страхавацелі  звычайна ацэньваюць моцны лівень як экстрэмальную, некіруемую сітуацыю і аплачваюць кліентам рахункі за рамонт.

БЕЛТА
27.07.2010

 
Дата публикации:27.07.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:6464
 
Ключевые слова:
безопасность на дорогах
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме