https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Празе пачынаюцца рэгулярныя беларускія набажэнствы


26 верасьня у праскай царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка пачынае рэгулярныя беларускія набажэнствы. Службы будуць праводзіцца кожную апошнюю нядзелю месяца.
У інтэрвію Радыё Свабода айцец Андрэй Абламейка сказаў:

“Ужо складзены плян набажэнстваў у беларускім грэка-каталіцкім душпастырстве Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Празе. Магу паведаміць, што сьвяточныя і звычайныя нядзельныя службы пройдуць 26 верасьня, 31 кастрычніка, 28 лістапада, 25 сьнежня, 26 сьнежня, 27 лютага, 25 сакавіка, 26 сакавіка, 27 сакавіка, 24 красавіка,
29 траўня.

Пасьля Літургіяў будуць адбывацца заняткі нядзельнай школкі Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Празе. У ходзе заняткаў дзецям будзе выкладацца катэхізіс, сьпевы і малюнак. Будзем выдаваць зь дзецьмі і “Інфармацыйны лісток Нядзельнай школкі Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай”. 18-19 чэрвеня наступнага году плянуем выезд зь з вучнямі школкі ў горы.

І ў гэтую нядзелю, 26 верасьня, і ва ўсе наступныя нядзелі і сьвяты – пачатак набажэнстваў аб 11-й гадзіне. Запрашаю усіх ахвочых далучацца і прыходзіць”.

Адрас царквы сьвятых Кузьмы і Дзям’яна – Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech.

23 верасня 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:24.09.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3698
 
Ключевые слова:
Церковные службы по-белорусски Белорусы в Праге чешской
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме