https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Ошы і Джалал-Абадзе адменяць некаторыя падаткі


Кіраўніца часовага кіргіскага ўраду Роза Атунбаева заявіла сёньня, што ўлады краіны адменяць паасобныя падаткі ў двух паўднёвых гарадох – Ошы і Джалал-Абадзе, дзе міжэтнічнае процістаяньне прывяло да значных разбурэньняў.
Атунбаева зрабіла заяву, знаходзячыся ў панядзелак зь візытам у Джалал-Абадзе. Паводле кіраўніцы часовых кіргіскіх уладаў, урад ухваліў дэкрэт, што вызваляе гарады ад сплаты паасобных падаткаў. Атунбаева пры гэтым не ўдакладніла, пра якія падаткі ідзе гаворка і на які час уводзіцца іх адмена.

Паводле праваахоўчых органаў Кіргізстану, на сёньняшні дзень затрыманыя некалькі дзясяткаў падазраваных у арганізацыі і ўдзеле ў непарадках на поўдні краіны. У інтарэсах сьледзтва іх імёны не называюцца. Тым часам колькасьць загінулых у процістаяньні на поўдні Кіргізстану дасягнула 208 чалавек, звыш дзьвюх тысяч людзей былі параненыя.

Сёньня раніцаю падчас спэцапэрацыі кіргіскіх войскаў у Нарымане – узбэцкім прымесьці Ошу – загінулі два чалавекі, 17 былі параненыя. Вайскоўцы праводзілі рэйд з мэтаю разабраць пастаўленыя ўзбэкамі ў часе забурэньняў барыкады і канфіскаваць зброю. Паведамляецца, што салдаты змушаныя былі адкрыць агонь пасьля таго, як загінулыя аказалі супраціў, адмовіўшыся здаць зброю.

21.06.2010
Радыё Свабода

 
Дата публикации:21.06.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:5919
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме