https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польшча пачала выдачу Украіне мужчын прызыўнога ўзросту, якія пакінулі краіну


Выданне прыводзіць даныя польскай пагранслужбы, паводле якіх прыкладна 80 тысяч украінцаў прызыўнога ўзросту хаваюцца ў Польшчы.
Польшча пачала выдачу Украіне мужчын прызыўнога ўзросту, якія пакінулі краіну пасля пачатку СВА, пра гэта піша польскае выданне Rzecpospolita.

Адразу пасля пачатку расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі ўлады Украіны забаранілі з’язджаць з краіны мужчынам ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.

"Польскія ўлады пачалі выдаваць Украіне мужчын, якія пакінулі краіну", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі выдання, Украіне ўжо былі выдадзены асобы, якія займаліся нелегальнай перапраўкай мігрантаў у Еўрасаюз з Беларусі. У Польшчы знаходзяцца прыкладна 80 тысяч украінцаў прызыўнога ўзросту, якія не вярталіся назад.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў праверыць усе заключэнні аб непрыдатнасці да ваеннай службы, вынесеныя медкамісіямі пасля 24 лютага 2022 года. Украінскія ўлады лічаць, што некалькі тысяч мужчын прызыўнога ўзросту маглі купіць такія даведкі і выехаць з краіны за хабар ад трох да 15 тысяч долараў.

Мінск, 4 верасня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:04.09.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:184
 
Ключевые слова:
Польша Беженцы Украина Мобилизация Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме