https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мяжа з Украінай


Беларусь пачала падрыхтоўку да пачатку дэмаркацыйных работ на дзяржграніцы з Украінай
Уладзімір Мацвееў     БЕЛТА 
 
Беларусь пачала падрыхтоўку да пачатку дэмаркацыйных работ на дзяржграніцы з Украінай. Аб гэтым сёння ў дакладзе кіраўніку дзяржавы аб выніках аператыўна-службовай дзейнасці органаў пагранслужбы за 2009 год і асноўных задачах на 2010 год паведаміў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
"Вядзецца падрыхтоўка дэмаркацыйных работ на дзяржграніцы з Украінай, якія плануецца пачаць пасля ратыфікацыі Беларуссю дагавора паміж дзвюма краінамі аб дзяржграніцы", - сказаў Ігар Рачкоўскі.
 
Паводле яго слоў, пагранічнікі на сённяшні дзень не толькі ахоўваюць дзяржграніцу Беларусі, а таксама праводзяць дзяржаўную пагранічную палітыку, інтэгруючыся па спектру выконваемых задач у праваахоўную сферу. "Задачы 2009 года ў асноўным выкананы. Поўнасцю завершана рэформа пагранічнай службы, створана цэласная сістэма тэрытарыяльных органаў пагранслужбы. Для правядзення іншых рэформ няма неабходнасці", - адзначыў старшыня Дзяржпагранкамітэта, дадаўшы, што створаную сістэму органаў пагранслужбы Беларусі цяпер можна толькі далей удасканаліць.
 
Сярод асноўных падзей у 2009 годзе Ігар Рачкоўскі адзначыў завяршэнне работ па дэмаркацыі дзяржграніцы на прыбалтыйскім участку, аптымізацыю глыбіні пагранічнай зоны і спрашчэнне парадку яе наведвання. Як вынік, калі раней выдавалася ў год каля 2 тыс. пропускаў на права знаходжання ў пагранзоне, то ў 2009 годзе іх выдадзена больш за 4 тыс. Пры гэтым не дапушчана зніжэнне ўзроўню пагранічнай бяспекі, забяспечаны кантроль за знаходжаннем іншаземцаў на прыгранічнай тэрыторыі.
 
Паказчыкі па затрыманню парушальнікаў дзяржграніцы па-за пунктамі пропуску захаваліся на ўзроўні 2008 года - 515 чалавек, а колькасць затрыманых незаконных транзітных мігрантаў зменшылася са 124 да 111 чалавек. Пры гэтым, паводле слоў Ігара Рачкоўскага, значна ўзрасла агульная колькасць затрыманняў за парушэнне пагранічнага заканадаўства (з 4471 да 7184 чалавек), што абумоўлена прыняццем у 2009 годзе нарматыўных прававых актаў, якія ўзмацняюць адказнасць за парушэнне правіл пагранічнага рэжыму.
 
Таксама ў 2009 годзе развівалася ўзаемадзеянне Дзяржпагранкамітэта як з пагранічнымі ведамствамі сумежных краін, так і з праваахоўнымі органамі Беларусі. У прыватнасці, за год пагранічным ведамствам самастойна, а таксама сумесна з КДБ, МУС і ДМК затрымана матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму больш за Br34,6 млрд. 
 
 
 
 
Дата публикации:18.01.2010
Тематика:, В мире
Просмотров:8531
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме