https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кубак Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнтаў


Студэнт IV курса філфака БДУ Ўлад Парыцкі перамог у турніры па “Сваёй гульні” на V Кубку Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнтаў. Гэтыя спаборніцтвы, якія штогод праходзяць у Пецяргофе - прыгарадзе Санкт-Пецярбурга - традыцыйна збіраюць мацнейшых знатакоў студэнцкага ўзросту з Расіі, Украіны, Беларусі і Казахстана.
Зміцер Глінскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Студэнт IV курса філфака БДУ Ўлад Парыцкі перамог у турніры па “Сваёй гульні” на V Кубку Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнтаў. Гэтыя спаборніцтвы, якія штогод праходзяць у Пецяргофе - прыгарадзе Санкт-Пецярбурга - традыцыйна збіраюць мацнейшых знатакоў студэнцкага ўзросту з Расіі, Украіны, Беларусі і Казахстана.
 
Нягледзячы на тое, што турнір мае статус Кубка Еўропы, звычайна геаграфія яго ўдзельнікаў абмяжоўваецца краінамі СНД. У розныя гады паспаборнічаць за студэнцкі кубак прыязжалі каманды з Ізраіля, Малдовы і нават Эстоніі, але звычайна ўсе прызы дзеляць паміж сабой прадстаўнікі Расіі, Украіны і Беларусі.
 
Так адбылося і сёлета. Акрамя індывідуальнай “Сваёй гульні” беларуская каманда “МІД-2”, за якую грае Ўлад Парыцкі, выйграла камандны турнір па “Брэйн-рынгу”. У фінале беларусы перамаглі сваіх суайчыннікаў з каманды “Амаль што геніі”. У скарбонцы “МІД-2” яшчэ адзін медаль - за 3-е месца ў турніры па “Эрудыт-квартэце”.
 
Што ж да галоўнай гульні знатакоў - “Што? Дзе? Калі?” - дык тут беларусам не пашанцавала: “МІД-2” падзяліў 4-6 месцы, а наступная каманда - “Кранальныя аэрасані” - толькі 10-я.
 
У 2009 годзе Кубак Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнтаў праводзіўся ў пяты раз. Беларусы ўдзельнічалі ў гэтых спаборніцтвах ад пачатку. Ужо ў 2005 г. каманда БДУ “Яравіт” стала віцэ-чэмпіёнам Еўропы па “Брэйн-рынгу”, а студэнт V курса філфака таго ж універсітэта Алег Сіўчанка атрымаў “бронзу” ў турніры па “Сваёй гульні”. У 2007 г. каманда “МІД-2” перамагла ў турніры па “Што? Где? Калі?” і, такім чынам, атрымала сам Кубак Еўропы.
 
 
Дата публикации:22.11.2009
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:14715
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме