https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Каля 20 чалавек пацярпелі падчас беспарадкаў у Белградзе


Падчас беспарадкаў у Белградзе ў ноч на суботу пацярпелі 19 чалавек, паліцыя затрымала больш за 70 чалавек. Пра гэта паведамляе нацыянальнае тэлебачанне Сербіі РТС.
Па дадзеных Службы хуткай дапамогі, медыцынская дапамога падчас пратэсту і наступнага разгону дэманстрацыі аказана 19 людзям, з якіх 11 шпіталізаваныя ў цэнтр экстранай дапамогі, а яшчэ восем — у Ваенна-медыцынскую акадэмію. Сярод шпіталізаваных апынуўся і фатограф агенцтва BETA, у яго траўма галавы. Яшчэ адзін чалавек атрымаў нажавое раненне.

Як паведамілі РТС у паліцыі, да цяперашняга моманту вядома пра затрыманне 70 дэманстрантаў.

Тэлеканал адзначае, што падчас начных пратэстаў фіксаваліся напады дэманстрантаў на журналістаў, у тым ліку рэпарцёраў агенцтва Танюг, партала Kurir, тэлеканала N1, канала Al Jazeera. Пратэстоўцы перашкаджалі журналістам падчас прамых уключэнняў, адбіралі мікрафоны, пераварочвалі камеры, штурхалі і білі журналістаў, наносілі шкоду абсталяванню.

Антыўрадавая дэманстрацыя ў сталіцы Сербіі пачалася мірна, але каля 21:00 (22:00 па мінскім часе) сітуацыя абвастрылася.

Пратэстоўцы звалілі металічныя агароджы і спрабавалі выламаць дзверы ў будынак парламента. У гэты момант на абарону ўваходу ў парламент прыбыў атрад спецназа паліцыі, які дубінкамі адціснуў нападнікаў. Каля 22:00 паліцыя пачала выціскаць пратэстоўцаў з плошчы, ужыўшы слёзатачывы газ. Воблака накрыла таксама журналістаў, многім з якіх для абароны прыйшлося надзець процігаз.

Адметнай асаблівасцю пратэстаў у Белградзе з`яўляецца адсутнасць арганізатараў акцый, якія праходзяць няўзгоднена, і адсутнасць выразных патрабаванняў пратэстоўцаў. Пратэсты, якія перараслі ў беспарадкі, пачаліся ў Белградзе 7 ліпеня. Паводле звестак паліцыі, за два дні ў сутыкненнях паліцыі і праварадыкальных груп пацярпелі 118 паліцэйскіх і 34 дэманстранты. Затрыманыя 73 чалавекі, спаленыя пяць паліцэйскіх аўтамабіляў.

Звязда, 11 ліпеня 2020
 
Дата публикации:11.07.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Сербия Белград Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме