https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Замах на прэм’ера Славакіі перакваліфікаваны ў тэракт


Пяць стрэлаў у Роберта Фіца было зроблена пасля выязнога пасяджэння ўрада – злачынца затрымалі на месцы.
Напад на прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, які адбыўся ў сярэдзіне траўня, перакваліфікаваны з замаху на забойства на тэрарыстычны акт, пра гэта паведаміў Генеральны пракурор краіны Мараш Жылінка.

"На падставе атрыманых доказаў далей справа будзе кваліфікавацца як асабліва сур’ёзнае злачынства – тэрарыстычнае нападзенне", - напісаў Жылінка ў сваіх сацсетках.

Нагадаем, што Фіца быў дастаўлены ў бальніцу 15 мая пасля таго, як на яго быў здзейснены замах у горадзе Гандлава, дзе кіраўнік урада знаходзіўся на выязным пасяджанні.

У прэм’ера трапілі чатыры кулі, адна з іх прабіла яму страўнік. Яго верталётам даставілі ў бальніцу, дзе правялі шматгадзінную аперацыю і ўвялі ў штучную кому. Пазней Фіца перанёс яшчэ адну аперацыю.

Злачынец – 71-гадовы пісьменнік Юрай Цінтула – быў затрыманы на месцы. Для стральбы ён выкарыстаў легальна зарэгістраваную кароткаствольную зброю.

Цінтула прызнаў сваю віну і заявіў, што не хацеў забіваць Фіца, але планаваў нашкодзіць здароўю прэм’ера так, каб той не мог выконваць свае функцыі. Ён паведаміў, што кіраваўся палітычнымі матывамі.

Пісьменнік знаходзіцца пад вартай, яму было прад’яўлена абвінавачанне ў замаху на забойства.

У чэрвені прэм’ер Славакіі запісаў відэазварот, у якім прызнаў, што не адчувае нянавісці да чалавека, які страляў у яго. Таксама ён паведаміў, што мае намер паступова вярнуцца да працы на мяжы чэрвеня-ліпеня.

Мінск, 4 ліпеня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:04.07.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:50
 
Ключевые слова:
Евросоюз Словакия Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме