https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзясяты парламенцкі форум БРІКС пачаўся ў Санкт-Пецярбургу


У Санкт-Пецярбургу пачаў працу Х парламенцкі форум БРІКС.
«Парламенцкі форум БРІКС – яркі прыклад адзінства, узаемнай падтрымкі, свабоднага шматбаковага дыялогу, сімвал значнасці парламенцкай дыпламатыі ў сістэме каардынат міждзяржаўных адносін, — падкрэсліла на адкрыцці форуму старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Матвіенка. — Упэўнена, што наша сумесная праца ў рамках х парламенцкага форуму ўнясе свой уклад у падрыхтоўку галоўнай падзеі расійскага старшынства ў БРІКС — сустрэчы на вышэйшым узроўні, якая пройдзе ў кастрычніку гэтага года ў Казані. Усе нашы ідэі, прапановы, якія прагучаць на пляцоўцы парламенцкага форуму, мы абавязкова данясем да кіраўнікоў дзяржаў, накіруем нашы пісьмовыя прапановы. Упэўненая, што яны будуць улічаныя».

Як адзначыў Старшыня Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Вячаслаў Валодзін, павелічэнне колькасці ўдзельнікаў БРІКС наглядна пацвярджае запыт на шматпалярны і справядлівы светапарадак.

«Мы бачым, што цяпер усё больш краін імкнуцца да ўмацавання свайго суверэнітэту, нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці. Гэты працэс незваротны. Ён будзе толькі набіраць абароты. Людзі хочуць планаваць сваё жыццё, будучыню. Ніхто не збіраецца аддаваць гэта на чыйсьці водкуп. Тым больш маса прыкладаў паказвае, што падпарадкаванне гегемоніі адной краіны прыводзіць да непапраўных наступстваў і разбурэння цэлых дзяржаў, — сказаў ён. — І гэта не той шлях, які хацеў бы кожны народ для сябе, сваіх нашчадкаў. Таму такія аб’яднанні, як БРІКС, маюць велізарную перспектыву, таму што грунтуюцца на выбудоўванні адносін павагі, дружбы, неўмяшання ў справы суверэнных дзяржаў і, вядома, абараняюць свой суверэнітэт, свае традыцыі, культуру. Калі мы гаворым пра БРІКС, усё больш гэта аб’яднанне становіцца адной з ключавых апор шматпалярнага свету, які сёння паступова пачынае фармавацца. Запыт на яго велізарны. І кожная краіна, кожны народ хацеў бы, каб сусветны парадак быў справядлівы».

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай прыме ўдзел у мерапрыемствах Х парламенцкага форуму БРІКС і пасяджэнні Савета МПА СНД у Санкт-Пецярбургу. Усяго каля 400 удзельнікаў з 16 краін аб’яднае форум у Санкт-Пецярбургу. Гэта парламентарыі з Бразіліі, Егіпта, Індыі, Ірана, Кітая, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Эфіопіі, ПАР, дзяржаў — удзельніц Міжпарламенцкай асамблеі СНД: Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана.

Звязда, 11 ліпеня 2024
 
Дата публикации:11.07.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:168
 
Ключевые слова:
БРИКС Парламентский форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме