https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі заявіў аб гатоўнасці Беларусі супрацоўнічаць з Украінай гэтак жа, як робіць гэта з ДНР


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком Данецкай Народнай Рэспублікі Дзянісам Пушыліным.
«Тут у нас розныя намёкі і іншае, нават з Захаду, што вы вось будзеце супрацоўнічаць, пакрыўдзіце Украіну. Мы нікога не крыўдзім. Мы гатовы супрацоўнічаць і з Украінай на тых жа прынцыпах, што і з Данецкай рэспублікай, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Мы дзетак вашых заўсёды прымаем сюды на лячэнне, адпачынак. Яны вельмі задаволеныя. Праўда, мяне ледзь у суд нейкі не зацягнулі, што мы крадзём, аказваецца, вашых дзяцей. Ну дык я прапанаваў і Украіне, і амерыканцам: калі ласка, прыязджайце, знайдзіце хоць адно ўкрадзенае дзіця. Гэта не нашы прынцыпы».

«Таму я яшчэ раз пацвярджаю, што мы будзем супрацоўнічаць з вамі, абсалютна не парушаючы ніякія міжнародныя нормы і нормы нашых узаемаадносін. Мы працуем у імя людзей. Ёсць праблема ў будаўніцтве ў вас — мы будзем вас падтрымліваць і дапамагаць. Ёсць у вас праблема некага лячыць, адукацыю атрымаць — мы гатовы з вамі супрацоўнічаць. Абсалютна на такіх прынцыпах гатовы супрацоўнічаць і з Украінай. Таму не трэба тут на нас накатваць, навальваць. Мы людзі міралюбівыя. У аснове нашых дружбы і супрацоўніцтва — толькі мір», — падкрэсліў беларускі лідар.

Звязда, 19 верасня 2024
 
Дата публикации:19.09.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:30
 
Ключевые слова:
Украина Дети Донбасса Сотрудничество ДНР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме