https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


1,1 мільярда чалавек жывуць ва ўмовах крайняй беднасці


Аб гэтым паведамляе Цэнтр навін ААН.
Паводле апошніх дадзеных ААН (апублікаваных 17 кастрычніка), 1,1 мільярда чалавек у свеце жывуць ва ўмовах крайняй беднасці, і амаль палова з іх — 455 мільёнаў чалавек — знаходзяцца ў краінах, дзе ідуць канфлікты або пануе нестабільнасць. 

Праграма развіцця ААН (ПРААН) і Оксфардскі ўніверсітэт прааналізавалі статыстыку за дзесяцігадовы перыяд 112 краін, у якіх пражывае 6,3 мільярда чалавек, і правялі дадатковае апытанне ў 20 краінах. Па выніках сваёй работы яны падрыхтавалі абноўленую справаздачу па глабальным індэксе так званай «шматмернай» або крайняй беднасці.

Пры гэтым аўтары публікацыі падкрэслілі, што збор звестак у краінах, закранутых канфліктам, праблематычны. З-за гэтага ўзровень беднасці можа недаацэньвацца, і рэальныя паказчыкі могуць быць вышэй. Аднак дадзеныя па-ранейшаму даказваюць узаемазвязанасць беднасці і канфліктаў.

Так, у краінах, якія знаходзяцца ў стане вайны, у сярэднім 34,8 працэнта насельніцтва жыве ва ўмовах беднасці, тады як у краінах, дзе няма канфлікту, толькі 10,9 працэнта людзей адносяцца да бедных слаёў насельніцтва.

«У апошнія гады канфлікты ўзмацніліся і памножыліся, дасягнуўшы новых максімумаў па колькасці ахвяр, прымусіўшы мільёны людзей пакінуць свае дамы, разбурыўшы іх жыцці і пазбавіўшы іх сродкаў да існавання», — сказаў кіраўнік ПРААН Ахім Штайнер.

ААН нагадвае, што пад шматмернай беднасцю маюць на ўвазе не толькі недахоп сродкаў, але і адсутнасць доступу да пэўных паслуг. Шматмерную беднасць вызначаюць па 10 паказчыках: здароўе (дзіцячая смяротнасць, харчаванне), адукацыя (працягласць навучання, колькасць дзяцей, якія атрымліваюць школьную адукацыю) і ўзровень жыцця (даступнасць вады, электрычнасці, паліва для прыгатавання ежы, актывы, санітарныя ўмовы, а таксама пол чалавека).

Краіны, якія знаходзяцца ў стане вайны, маюць самыя высокія паказчыкі па ўсіх аспектах шматмернай беднасці, што падкрэслівае разбуральнае ўздзеянне канфліктаў на найбольш уразлівыя пласты насельніцтва.

Напрыклад, у краінах, закранутых канфліктам, больш за 25 працэнтаў бедных людзей не маюць доступу да электрычнасці, у параўнанні з 5 працэнтамі бедных людзей у больш стабільных рэгіёнах. Аналагічныя адрозненні назіраюцца ў такіх галінах, як дзіцячая смяротнасць (8 працэнтаў супраць 1,1 працэнта), доступ да харчавання (20,8 працэнта супраць 7,2 працэнта) і дзіцячай адукацыі (17,7 працэнта супраць 4,4 працэнта).

Скарачэнне беднасці, як правіла, адбываецца павольней за ўсё ў краінах, на якія канфлікт аказаў найбольш разбуральнае ўздзеянне.

Аўтары справаздачы адзначаюць, што ў Афганістане ў неспакойны перыяд з 2015 года па 2023 год колькасць бедных людзей павялічылася на 5,3 мільёна чалавек. Таксама даследчыкі атрымалі доступ да дадзеных для вывучэння постканфліктнай сітуацыі ў краіне, і вынікі аналізу выклікаюць трывогу. У 2022-23 гадах амаль дзве трэці афганцаў былі беднымі.

Паводле апублікаваных дадзеных, больш за палову бедных людзей — гэта дзеці ва ўзросце да 18 гадоў. Ва ўсім свеце 27,9 працэнта дзяцей жывуць у беднасці ў параўнанні з 13,5 працэнта дарослых.

828 мільёнаў бедных людзей не мае належных санітарных умоў, у 886 мільёнаў чалавек няма адэкватнага жылля.

У Паўднёвай Азіі 272 мільёны бедных людзей жывуць у сем’ях, дзе ёсць хаця б адзін чалавек, які пакутуе ад недаядання, а ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары — 256 мільёнаў.

У дакуменце адзначаецуа, што 76 краін змаглі скараціць беднасць прынамсі на адзін перыяд часу. Толькі дзевяць краін (Бенін, Камбоджа, Каморскія Астравы, Каралеўства Эсваціні, Кенія, Мазамбік, Філіпіны, Танзанія і Трынідад і Табага) адчулі значнае зніжэнне ўзроўню «шматмернай» беднасці.

Звязда, 20 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:20.10.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:47
 
Ключевые слова:
ООН Статистика Права человека Бедность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме