https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Абхазіі назваў спробай дзяржаўнага перавароту падзеі 15 лістапада


Прэзідэнт Абхазіі Аслан Бжанія назваў падзеі, якія адбыліся ў Сухуме 15 лістапада, спробай дзяржаўнага перавароту. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю ТАСС.
Пратэстуючыя прарвалі агароджы і ўвайшлі на тэрыторыю, а затым і ў будынкі парламента, адміністрацыі прэзідэнта і ўрада. Каментуючы гэтыя падзеі, Аслан Бжанія падкрэсліў, што 15 лістапада ў краіне была здзейсненая спроба дзяржаўнага перавароту. «Пратэстуючыя занялі комплекс урадавых будынкаў, пры гэтым нанеслі істотны ўрон будынкам», — заявіў ён. Таксама, паводле яго слоў, пацярпелі людзі, якія атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Гэтыя дзеянні апазіцыі Аслан Бжанія ацэньвае як неправавыя.

Таксама ён заявіў ТАСС, што, нягледзячы на заявы апазіцыі, застаецца выбраным прэзідэнтам Абхазіі. «Ёсць закон, з пункту гледжання закона я з’яўляюся выбраным прэзідэнтам», — сказаў Аслан Бжанія.

Звязда, 17 лістапада 2024
 
Дата публикации:17.11.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:16
 
Ключевые слова:
Абхазия Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме