https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лідары СНД выказалі спачуванні ў сувязі з крушэннем азербайджанскага самалёта ў Казахстане


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД, што праходзіць пад Санкт-Пецярбургам, ад імя лідараў Садружнасці выказаў спачуванні ў сувязі з крушэннем азербайджанскага самалёта ў Казахстане.
"Перш, чым мы пачнём работу, на жаль, павінен сказаць некалькі слоў аб трагедыі, якая здарылася ў Актау. Разбіўся самалёт, ёсць загінулыя, шмат раненых. І, як мы цяпер з вамі гаварылі, я ад вашага імя хачу выказаць спачуванні сем`ям загінулых і ўсім пацярпелым. Будзем спадзявацца на іх выздараўленне", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Паводле слоў расійскага лідара, па ўзгадненні з Прэзідэнтам Казахстана ў Актау быў адпраўлены самалёт МНС Расіі з медыцынскім персаналам і неабходным дадатковым абсталяваннем на борце.

"Я раніцай размаўляў і з Ільхамам Аліевым, які быў амаль на месцы, але вымушаны быў развярнуцца і вярнуцца ў Баку, - дадаў Прэзідэнт Расіі. - Упэўнены, будзе праведзена грунтоўнае расследаванне. Мы ўзгоднім работу нашых спецыяльных і авіяцыйных службаў па ўсіх пытаннях, звязаных з гэтай трагедыяй".

Раніцай 25 снежня паблізу казахстанскага горада Актау пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт азербайджанскай авіякампаніі AZAL, які ляцеў з Баку ў Грозны. Паводле папярэдняй інфармацыі, з-за туману камандзір вырашыў змяніць курс і стаў адыходзіць на запасны аэрадром, аднак пры пасадцы ў самалёце выбухнуў балон, успыхнуў пажар. У авіякатастрофе выжылі больш за 30 чалавек, усяго ж на борце знаходзілася больш за 60 пасажыраў і 5 членаў экіпажа.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў стварыць камісію па расследаванні авіякатастрофы. На фоне авіякатастрофы Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў вырашыў вярнуцца ў Баку з нефармальнага саміту СНД.

25 снежня 2024, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.12.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:35
 
Ключевые слова:
Azerbaijan Airlines Авиакатастрофа Актау Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме