https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Суд Рэспублікі Карэя выдаў ордэр на арышт прэзідэнта


Суд Рэспублікі Карэя выдаў ордэр на арышт і вобыск прэзідэнта Юн Сок Ёля, паўнамоцтвы якога былі прыпыненыя ў выніку імпічменту ў парламенце. Пра гэта паведамляе Упраўленне антыкарупцыйных расследаванняў у дачыненні да высокапастаўленых служачых.
Ордэн выдадзены 31 снежня. Таксама паведамляецца, што рашэнне аб далейшых дзеяннях яшчэ не прынятае. Агенцтва Yonhap паведамляе, што ордэр на арышт дзейнага прэзідэнта выдадзены ўпершыню ў гісторыі краіны. Паўнамоцтвы Юн Сок Ёля прыпынены да рашэння Канстытуцыйнага суда.

Аб’яднаная следчая група 30 снежня звярнулася ў суд па ордэр на арышт Юн Сок Ёля. Група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ўпраўлення, паліцыі і Міністэрства абароны, расследуе абставіны ўвядзення прэзідэнтам ваеннага становішча, а таксама падазраюць яго ў арганізацыі мецяжу. Законы Рэспублікі Карэя дапускаюць крымінальны пераслед дзейнага прэзідэнта па справе аб мецяжы або дзяржздрадзе.

Юн Сок Ёль 29 снежня трэці раз не прыбыў на допыт. Згодна з юрыдычнай практыкай, трэцяя позва лічыцца апошняй перад падачай заявы на ордэр на арышт. Адвакат прэзідэнта лічыць, што ўпраўленне не мае права весці расследаванне па падазрэнні ў мецяжы.

Звязда, 31 снежня 2024
 
Дата публикации:31.12.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:50
 
Ключевые слова:
Южная Корея Президент Коррупция Госизмена Мятеж
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме