Сімптомы віруса hMPV падобныя з COVID-19 і грыпам, пры гэтым хвароба ў першую чаргу пажкоджвае лёгкія, што робіць яе асабліва небяспечнай для ўразлівых груп насельніцтва. Паведамленні аб распаўсюджванні віруса паступаюць па ўсёй краіне, медыцынскія службы знаходзяцца ў стане павышанай гатоўнасці. Захварэлыя скардзяцца на моцны кашаль, боль у горле, а таксама агульную слабасць і галавакружэнне.
Сітуацыя пагаршаецца тым, што ў Кітаі паралельна рэгіструецца рост захворвання на іншыя рэспіраторныя інфекцыі, уключаючы грып А, мікаплазменную пнеўманію і каранавірус. Гэта стварае дадатковы ціск на бальніцы і клінікі.
Медыцынскія спецыялісты рэкамендуюць як уладам, так і насельніцтву неадкладна прыняць меры засцярогі. У прыватнасці, падкрэсліваецца неабходнасць абавязковага нашэння масак і рэгулярнай дэзінфекцыі рук.
Звязда, 5 студзеня 2025