https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітайскія вірусолагі знайшлі загадкавы вірус з невядомым геномам


Вірус, які на 90% складаецца з невядомых навуцы генаў, быў знойдзены ў Кітаі. Пра гэта паведамляе Planet Today са спасылкай на выданне Nature Microbiology.
Паводле наяўнай інфармацыі, сенсацыйнае адкрыццё было зроблена ў правінцыі Гуандун на поўдні Кітая. Сам вірус выявілі ў штучным вадаёме Чжухай.

Адзначаецца, што дадзены вірус з’яўляецца унікальным і не ўпісваецца ў тэорыю эвалюцыі. У прыватнасці, гэта звязана з тым, што большасць яго генаў не маюць аналагаў ні ў адной базе даных.

Знаходку назвалі «аквавірус». Паведамляецца, што ён мае ўсяго толькі 80 нанаметраў у дыяметры (для параўнання, вірус грыпу мае дыяметр ад 100 нанаметраў, а праславуты каранавірус COVID-19 увогуле можа дасягаць 200 нанаметраў у дыяметры).

Што тычыцца яго небяспекі, то пакуль людзям баяцца няма чаго: па дадзеных даследчыкаў, ён шкодны толькі для амёбаў.

Улічваючы незвычайны генатып віруса, будуюцца розныя тэорыі аб яго паходжанні. Найбольш актуальныя — ўзнікненне ў ходзе эвалюцыі ў ізаляцыі, а таксама пазаземнае паходжанне.

Звязда, 7 студзеня 2025
 
Дата публикации:07.01.2025
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:44
 
Ключевые слова:
Вирус Китай Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме