«Многія ў Еўропе не маюць надзеі на будучыню або лічаць, што Еўропа ў нейкім сэнсе вельмі дрэнная», — выказаў меркаванне мільярдэр, заклікаўшы змяніць такое мысленне дзеля будучыні.
Маск каментаваў уласны пост, дзе працытаваў лозунг кандыдата на пасаду канцлера Германіі ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Алісы Вайдэль «Make Europe Great Again» («Зробім Еўропу зноў вялікай»), што з’яўляецца калькай з дэвізу абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Make America Great Again («Зробім Амерыку зноў вялікай»).
Раней Маск заявіў, што Еўропа знаходзіцца на мяжы знікнення з-за нізкага ўзроўню нараджальнасці. Так ён пракаментаваў словы былога супрацоўніка Дзярждэпа Майка Бенца аб тым, што НАТА будзе да апошняга перашкаджаць спробам палітычных перамен у Германіі.
Звязда, 19 студзеня 2025
Звязда, 19 студзеня 2025