https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Місія наглядальнікаў ШАС прызнае праведзеныя ў Беларусі выбары Прэзідэнта празрыстымі, дэмакратычнымі і дакладнымі


Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК заявіў генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, кіраўнік місіі наглядальнікаў ШАС на выбарах Прэзідэнта Беларусі Нурлан Ермекбаеў.
"Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва па запрашэнні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у міжнародным назіранні за ходам падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Наша місія працавала на працягу пяці дзён - з 22 студзеня. Запрашэнне міжнародных наглядальнікаў расцэньваецца місіяй як імкненне кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь забяспечыць максімальную адкрытасць, празрыстасць і дэмакратычнасць прэзідэнцкіх выбараў, а таксама як імкненне ўлічваць меркаванне міжнародных наглядальнікаў з мэтай далейшага ўдасканалення выбарчага працэсу", - сказаў Нурлан Ермекбаеў.

Кіраўнік місіі наглядальнікаў ШАС адзначыў, што ў складзе місіі акрэдытаваны 17 наглядальнікаў з сямі дзяржаў - членаў ШАС. "У асноўным гэта вопытныя прадстаўнікі заканадаўчых, выканаўчых, выбарчых органаў дзяржаў - членаў ШАС, дыпламатычныя работнікі пасольстваў у Мінску, а таксама службовыя асобы сакратарыята", - падкрэсліў ён.

У асноўны дзень галасавання члены місіі наглядальнікаў ШАС прыбылі на выбарчыя ўчасткі да іх адкрыцця, прысутнічалі пры падрыхтоўцы бюлетэняў, пламбіраванні стацыянарных і пераносных скрынь для галасавання. У мэтах атрымання найбольш поўнай і комплекснай карціны члены місіі наведалі выбарчыя ўчасткі не толькі ў Мінску, але і Магілёве, Брэсце, Гродне, а таксама населеных пунктах Мінскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. За час работы члены місіі пабывалі на 109 выбарчых участках. Прычым рабілі гэта без узгаднення з выканаўчымі або выбарчымі органамі Беларусі. Выбар участка ажыццяўляўся членамі місіі самастойна. Якіх-небудзь перашкод члены місіі наглядальнікаў ШАС не назіралі.

"Члены місіі адзначаюць актыўны ўдзел грамадзян у галасаванні і высокі прафесійны ўзровень падрыхтоўкі работнікаў участковых выбарчых камісій. Члены ўчастковых выбарчых камісій забяспечылі неабходныя ўмовы для працэдуры галасавання. Мы бачылі, як да членаў камісіі на выбарчых участках звярталіся і выбаршчыкі, і наглядальнікі - як нацыянальныя, так і міжнародныя. Пры гэтым усе работнікі ўчастковых выбарчых камісій вельмі аператыўна і канкрэтна адказвалі на пытанні, праяўляючы ветлівасць і ўважлівасць. Гэта значыць, дзейнасць выбарчых камісій мела вельмі кваліфікаваны, галосны і незалежны характар. Ва ўчастковых выбарчых камісіях былі прадстаўлены ўсе неабходныя дакументальныя, інфармацыйна-даведачныя матэрыялы", - падкрэсліў Нурлан Ермекбаеў.

Місія ШАС звярнула ўвагу і на высокую актыўнасць моладзі на выбарах Прэзідэнта Беларусі, у тым ліку тых, хто прымаў удзел у галасаванні ўпершыню. Галасаванне ўсюды праходзіла спакойна, у рамках устаноўленага парадку, у прысутнасці прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

"Члены місіі прысутнічалі таксама пры закрыцці выбарчых участкаў, падліку галасоў, падпісанні пратаколаў выбарчых камісій. У адрас місіі наглядальнікаў скаргаў і заўваг не паступала. Місія канстатуе, што выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адпавядалі патрабаванням выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і прынятым краінай міжнародным абавязацельствам. Парушэнняў норм нацыянальнага заканадаўства, якія ставілі б пад сумненне легітымнасць выбараў і якія маглі аказаць уплыў на вынікі выбараў, місіяй не адзначана. Місія прызнае праведзеныя выбары празрыстымі, дакладнымі і дэмакратычнымі. Па выніках работы нашай місіі наглядальнікаў прынята заява, якая адобрана ўсімі членамі місіі. Тэкст заявы будзе перададзены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь і апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі", - рэзюмаваў Нурлан Ермекбаеў.

27 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.01.2025
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:68
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси ШОС Наблюдатели
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме