https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія парламентарыі манітораць выбары ў Таджыкістане


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прымаюць удзел у назіранні за выбарамі дэпутатаў Маджлісі намаяндагон Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан сёмага склікання.
Каардынатар групы назіральнікаў ад ПА АДКБ Сяргей Рачкоў сёння правёў сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і рэферэндумах Таджыкістана Бахціерам Худаерзодай і са старшынёй Маджлісі намаяндагон Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан Махмадтаірам Зокірзадой.

«На падставе запрашэння старшыні Маджлісі мілі Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан рустамі Эмамалі, старшыні Маджлісі намаяндагон Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан Махмадтоіра Зокірзоды і даручэння старшыні Парламенцкай асамблеі АДКБ Вячаслава Валодзіна сфарміравана група міжнароднага назірання ад Парламенцкай асамблеі АДКБ у мэтах ажыццяўлення кароткатэрміновага назірання за чарговымі выбарамі дэпутатаў Маджлісі намаяндагон Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан», — расказаў Сяргей Рачкоў.

У склад групы ўвайшлі дэпутаты і прадстаўнікі вышэйшых заканадаўчых органаў дзяржаў-членаў АДКБ: Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі Сакратарыята Парламенцкай асамблеі АДКБ. Метадычная дапамога ў рабоце групы аказана Міжнародным інстытутам маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і захавання выбарчых правоў грамадзян дзяржаў — удзельніц МПА СНД і Сакратарыятам Парламенцкай асамблеі АДКБ.

«Дзейнасць групы грунтуецца на прынцыпах палітычнай нейтральнасці, аб’ектыўнасці, неўмяшання ў працэс правядзення выбараў, выканання заканадаўства Рэспублікі Таджыкістан. Члены групы кіруюцца Канвенцыяй аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах-удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў і іншымі міжнароднымі стандартамі ў гэтай сферы», — адзначыў парламентарый.

Дэлегацыя ЦВК Беларусі таксама праводзіць міжнароднае назіранне за парламенцкімі выбарамі ў Таджыкістане. Яна плануе назіраць за выбарамі ў двух рэгіёнах Таджыкістана. У сталіцы — Душанбэ і ў горадзе Нурэк. Назіральнікі наведаюць акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі, будуць прысутнічаць пры адкрыцці і закрыцці ўчасткаў для галасавання, падліку бюлетэняў для галасавання.

Сёння старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка сустрэўся з арганізатарамі выбараў і ацаніў гатоўнасць участкаў для галасавання ў горадзе Нурэк. ён адзначыў высокі ўзровень арганізацыйнай гатоўнасці да выбараў, а таксама праведзеную ЦВК Таджыкістана работу па падрыхтоўцы членаў выбарчых камісій.

Парламенцкія выбары ў Таджыкістане пройдуць 2 сакавіка. Першых выбаршчыкаў участкі для галасавання сустрэнуць ужо заўтра ў 6.00 па мясцовым часе.

Звязда, 1 сакавіка 2025
 
Дата публикации:01.03.2025
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:22
 
Ключевые слова:
Таджикистан Выборы Парламент Наблюдатели
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме